31 студзеня
адбудзецца паседжаньне міністраў замежных спраў ЕС, на каторым будзе прымацца
вельмі важнае рашэньне - ці ўвадзіць эканамічныя санкцыі супраць беларускага
ўзурпатара ці не.
У сувязі з гэтым, ў
Варшаве 31 студзеня (панядзелак) а 15.00 пад будынкам Міністэрства Замежных
Спраў Польшчы (Al. J. Ch. Szucha 23, Warszawa) зьбяруцца неабыякавыя беларусы
каб нагадаць аб'яднанай Еўропе пра беларускія рэаліі: зфальсіфікаваныя выбары,
палітвязьні, тысячы пабітых і зьняважанных людзей, зьніклых палітыкаў... і пра
ўсё тое, пра што доўгія гады замоўчвае беларуская ўлада.
Толькі эканамічныя і
візавыя санкцыі (са сьпісам ў 10 000 чалавек) прымусяць беларускага дыктатара
паважаць правы так званай 'меньшасьці'. Хопіць дэмагогіі, рабіце канкрэтныя
крокі! Падобныя акцыі пройдуць ў Парыжы, Бруселі, Берліне, Празе і Нью-Ёрку.
Акцыя дазволеная варшаўскай адміністрацыяй!
|