Гость | Группа "Гости" | RSS

 

Главная Мой профиль Выход

 
 Першая беларуская палітычная сацыяльная сетка
 
 

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 942

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Главная » 2012 » Январь » 19 » Беларускі Дом у Варшаве прадстаўляе кнігі журналіста Аляксандра Тамковіча
19:51
Беларускі Дом у Варшаве прадстаўляе кнігі журналіста Аляксандра Тамковіча
25 студзеня 2012 года ў 18.00 Беларускі Дом у Варшаве запрашае на прэзентацыю 2 кніг Аляксандра Тамковіча. Адна з кнігаў “Супраць плыні” прысвечана Плошчы-2010, а другая «Без палітыкі» распавядае аб невядомых захапленнях і хобі вядомых апазіцыйных палітыкаў.

Героі кнігі “Супраць плыні” – удзельнікі Плошчы-2010, асуджаныя па крымінальных абвінавачаннях, частка якіх да гэтага часу знаходзіцца за кратамі, частка – ужо на свабодзе. Яны розныя – дасьведчаныя паэт Уладзімір Някляеў, прафесар Анатоль Паўлаў, палітык Мікалай Статкевіч, зусім юныя Фёдар Мірзаянаў, Мікіта Ліхавід і загартаваныя ў жорсткіх ідэйных баях Анатоль Лябедзька, Павел Севярынец. Іх усіх аб’яднала вера ў справядлівасць, любоў да Бацькаўшчыны, гатоўнасць змагацца за праўду і справядлівасць.

“Падзеі 19 снежня 2010 года настолькі значна ўскалыхнулі грамадства, што дагэтуль усе міфы пра так званую “беларускую памяркоўнасць” і “стабільнасць”, якія мы чуем апошнія 17 год, не больш як спроба выдаць асабістыя мары за сапраўдную рэчаіснасць. Кніга менавіта пра гэта і пра тых, хто адважыўся пайсці супраць плыні”, -- гаворыцца ў анатацыі да яе.

Шчыра запрашаем!
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +48 605 140 861 альбо праз пошту bel.house.warsaw@gmail.com
Просмотров: 918 | Добавил: panamarou

Погода Беларусь

 
Поиск

Календарь
«  Январь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Архив записей
 
Друзья сайта

 


Copyright MyCorp © 2024