Калі я працавала
ўлетку над фільмамі пра Аўтуховіча і пра нашу пенітэнцыярную сыстэму, пра
катаванні, то мяне надзвычай уразіла чалавечая моц нашых суайчыннікаў, нашых
сучаснікаў - людзей. якія прайшлі праз нашыя ГУЛАГАўскія ўмовы.
Таму абавязкова лічу,
што фільмы пра нашых герояў, ды пра ўмовы ў якіх яны пакутуюць мусяць бачыць
людзі, каб далучыцца да падтрымкі тых, каму ў гэты час асабліва цяжка, хто
зняволены нізашто і падвергнутыя жорсткім бесчалавечым катаванням за прагу да
волі, за барацьбу за праўду, за ідэалы і любоў да краіны.
Мы абавязкова зробім
фільмы пра кожнага нашага пакутніка за праўду, за веру, за вольную
Беларусь-гэта наш, творчых людзей, сьвяты абавязак. Жыве Беларусь!!!
Беларускі турэмны эцюд from Yauhens on Vimeo.
Падарожжа па бясконцай вайне from Yauhens on Vimeo.
|