Гость | Группа "Гости" | RSS

 

Главная Мой профиль Выход

 
 Першая беларуская палітычная сацыяльная сетка
 
 

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 942

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Главная » 2011 » Сентябрь » 24 » Гарадзенская Праўда: “Ці ёсьць сумленьне ў ‘вязьняў сумленьня’?”
17:22
Гарадзенская Праўда: “Ці ёсьць сумленьне ў ‘вязьняў сумленьня’?”

Пасьля сьнежаньскіх прэзідэнцкіх выбараў сотні людзей выехалі за мяжу Беларусі ў пошуках палітычнага прытулку. Многіх прымусіла трагічнае фінансавае становішча ў краіне, але большасьць ратавала жыцьцё ад бяшчынстваў сілавых структур пасьля сфальсіфікаваных выбараў.


Сярод тых, хто ратаваў сваё жыцьцё - гарадзенскі актывіст АГП і актыўны ўдзельнік выбарчага штаба Някляева Кірыл Семянчук. Зьехаў у Польшчу пасьля рэпрэсій з боку гарадзенскага КДБ і шматлікіх пагрозаў. Ў выніку допытаў Кірыл падпісаў пагадненьне аб супрацоўніцтве з КДБ і пад прымусам быў пасаджаны перад камерай БТ (http://ru.www.news.date.bs/politics_217356.html). Заставалася толькі два варыянты –рабіць штодзённыя даклады аб палітычным жыцьці Гародні, альбо ўцікаць. Кірыл выбраў другі варыянт. На Радзіме засталіся жонка і хворая дачка. У чэрвені гэтага году Семянчук атрымаў палітычны прытулак.

15 верасьня ў доме Семянчукоў (Азёры) адбыўся ператрус.

„Падчас ператрусу супрацоўнікі міліцыі дапытваліся пра Кірыла. Падсунулі мне нейкія паперы і казалі падпісаць. У паперах ішла гаворка пра палітычны прытулак майго мужа ў Польшчы. Ператрус абгрунтавалі тым, што пяпярэдняя жонка Кірыла падала заяву ў міліцыю з-за запазычанасьці эліментаў і яго абвесьцілі ў рэспубліканскі вышук. Месяц таму да мяне прыходзілі супрацоўнікі міліцыі і ‘прасілі’ напісаць падобную заяву, казалі што гэта ў маіх інтарэсах, што калі не напішу ў мяне будуць праблемы. Я адмовілася, яны найшлі былую жонку і яна пагадзілася. Цяпер мяне выклікаюць на допыты да сьледчага, міліцыя прыходзіць і забірае мяне з працы. Пытаюцца: "дзе твой мужык, чаму эліменты не плоціць. Калі ён уцёк у Польшчу – разьлічвацца прыйдзецца табе.”- кажа Семянчук Тацьцяна.

7 верасьня 2011 года выйшаў чарговы нумар "Гродзенскай праўды”. А ў ім артыкул – " Ці ёсьць сумленьне ў ‘вязьняў сумленьня’? ” Артыкул дае адказы на шматлікія балючыя пытаньні гарадзенцаў: што такое ‘маўклівыя акцыі’, за што сядзіць праваабаронца Алесь Бяляцкі, чым займаўся палітуцякач Аляксей Салей, ну і канешне - хто такі Кірыл Семянчук.

Цытата з „Гарадзенскай праўды”:
„Яшчэ адзін інцыдэнт уцёк на палітычны прытулак у Польшчу, хаваючыся ад эліментаў. Заяву на былога мужа падала першая жонка Кірыла Семянчука. Дарэчы, праблемы з законам у яго распачаліся ў 2007 годзе. Тады ў Семянчука нарадзіўся сын, але бацькоўскія пачуцьці не змаглі пераадолець яго ‘апазіцыйны дух’. Заставіў жонку і сына, а з канца мінулага году стаў забывацца пра эіменты. Першую жонку карміў абяцанкамі, маўляў паехаў на заработкі ў камандзіроўку. Дарэчы, яго жонка ў абяцанкі не паверыла, у заяве адкрыта назвала Семянчука абібокам, каторую падала ў пракуратуру. Менавіта на гэтай падставе была ўзбуджана крымінальная справа.”

"Калі гаварыць аб эліментах, то ў мяне ніколі не было запазычаннасьці. Я кожны месяц сумленна працаваў і выконваў свой абавязак. Гэта мой сын і я ведаю што і як мне трэба рабіць. У дзень выбараў я трапіў у турму. Мяне зьбівалі, пагражалі і прымусілі падпісаць дамову аб супрацоўніцтве. Пасьля такога я не мог заставацца на Беларусі і чыста фізычна не мог сплочваць эліменты, так як страціў працу (звольнены пасьля сутак). Апынуўшыся ў Польшчы, трапіў у лягер уцекачоў. У лягеры кормяць, грошы не даюць. Працаваць на працягу шасьці месяцаў нельга. КДБшнікі добра пра гэта ведалі і выкарысталі момант, пачалі ціснуць на маю сям’ю. Зразумела што сям’я ў сваю чаргу цісьне на мяне. Жонка тэлефануе і плача, пачынаюцца сваркі. Гэта самае горшае што можа быць для ўцекача – сям’я церпіць а ты не можаш нічым дапамагчы.” – каментуе Кірыл Семянчук.

Закон ёсьць закон. І ўсе павінны быць перад ім роўныя. Тое што прапагандысцкія медыі празмерна цікавяцца прыватным жыцьцём актывістаў дэмакратычнага руху – норма для Беларусі. Колькі чалавек ў Гародні мае запазычаннасьць па элімэнтах? І чаму мясцовая "раёнка” зьвяртае асаблівую ўвагу менавіта на актывістаў штабаў дэмакратычных кандыдатаў? Мажліва для таго, каб апраўдаць свае незаконныя дзеяньні пасьля выбараў, апраўдаць незаконныя прысуды кандыдатаў, і сапсаваць жыцьцё тым, каму ўдалося вырвацца з-пад маланкі рэпрэсіяў.

Автор: Руслан Шошын
Просмотров: 969 | Добавил: panamarou

Погода Беларусь

 
Поиск

Календарь
«  Сентябрь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Архив записей
 
Друзья сайта

 


Copyright MyCorp © 2024