Гость | Группа "Гости" | RSS

 

Главная Мой профиль Выход

 
 Першая беларуская палітычная сацыяльная сетка
 
 

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 942

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Главная » 2012 » Февраль » 2 » Інтэрпол яшчэ паўгода таму ведаў, што справа Міхалевіча — палітычная
16:37
Інтэрпол яшчэ паўгода таму ведаў, што справа Міхалевіча — палітычная
Аднак Генеральны сакратарыят Інтэрполу ў Ліёне не паведаміў пра гэта ані Польшчы, ані іншым 186 краінам-чальцам.
Пра гэта паведамляе tvn24.plса спасылкай на кіраўніцтва польскай паліцыі. Нагадаем, што ў снежні 2011 года Алеся Міхалевіча затрымалі ў варшаўскім аэрапорце, бо ён быў у спісе Інтэрполу. У спіс экс-кандыдат трапіў па запыце беларускіх уладаў пасля ўцёкаў з краіны. Палітуцекача адпусцілі толькі пасля таго, як у справу ўмяшалася польскае Міністэрства замежных справаў.

Але выявілася, што яшчэ летам 2011 года Інтэрпол ведаў, што Міхалевіча шукаюць з палітычных прычын. Таму запыт беларускіх улад мусіў быць скасаваны. Польскія журналісты спрабавалі даведацца, чаму звесткі з Францыі не трапілі ў Польшчу. Але ў МЗС кажуць толькі, што прадстаўнік Польшчы два месяцы не можа спаткацца з кіраўніцтвам Інтэполу.

У польскай паліцыі кажуць, што звесткі пра палітычны характар справы Міхалевіча кіраўніцтва Інтэрполу даслаў толькі ў мінскае бюро арганізацыі, а не ва ўсе 188 краін-чальцоў.  

Просмотров: 764 | Добавил: panamarou

Погода Беларусь

 
Поиск

Календарь
«  Февраль 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829

Архив записей
 
Друзья сайта

 


Copyright MyCorp © 2024