Гость | Группа "Гости" | RSS

 

Главная Мой профиль Выход

 
 Першая беларуская палітычная сацыяльная сетка
 
 

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 942

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Главная » 2011 » Май » 26 » Людзі хвалююцца, задаюць пытаньні
21:49
Людзі хвалююцца, задаюць пытаньні
Апошні беларускі прасавецкі рэжым праіснаваў ужо каля 17-ці гадоў. Вырасла новае пакаленьне насельніцтва, якое іншага жыцьця проста няведае і для якога няма магчымасьці параўноўваць з іншым. Як вядома, толькі ў параўнаньні можна ацаніць сапраўдны стан рэчаў.

Сёньня ў Беларусі мы маем магутную дзяржаўную машыну для масавай "прамыўкі мазгоў” памяркоўнага беларускага насельніцтва. Машыну, якая выбудавана вертыкальнай пірамідай і, якая на справе падмяняе сабою ўсе дзяржаўныя механізмы ўлады: парлямэнт, суды, мясцовыя прадстаўнічыя ворганы, а таксама і сродкі масавай інфармацыі. Для гэтай самаўпраўнай піраміды не існуе і пісаных законаў, яна сама – закон і Бог для абалваненага ды зьняволенага насельніцтва.

Людзі, калі ня могуць зразумець, што адбываецца, задаюць пытаньні. Мы падрыхтавалі нашыя адказы на некаторыя зь іх.

"Калі гэта скончыцца?” – асноўнае пытаньне, якое зараз задае амаль кожны сустрэчны беларус.

Наш адказ: Праблемы толькі пачынаюцца і пры цяперашнім кіраўніцтве яны няскончацца ніколі. Трэба зацягваць паясы ды рыхтавацца да цяжкага выжываньня. Каб палепшыць эканамічную сытуацыю трэба пачынаць нешта рабіць, а не займацца загаворваньнем балячак ды праяданьнем пазычаных грошай. Чым пазьней зразумеем і пачнем выбірацца з калгаснага балота, тым цяжэйшым станецца "працэс лячэньня” . Трэба ўлічваць, што захады па аднаўленьні разваленай эканомікі краіны, якія ўсё ж такі давядзецца рана ці позна рабіць, зусім не аблегчаць жыцьця працоўных. Таму справа гэтая – няўдзячная.



Гэта тое самае, як, напрыклад, прапанаваць дзіцяці палячыць зубы. Падзякі чакаць не давядзецца. Вось таму цяперашняе "рукаводства” і займаецца толькі "загаворваньнем зубоў”, ды "навешваньнем лапшы на вушы” усё больш незадаволенаму насельніцтву Беларусі.

Чаму з абменьнікаў прапалі даляры і калі яны там зьявяцца?

Наш адказ: Наяўная валюта зьнікла з абменьнікаў па дзьвух прычынах. Па-першае, гэта таму, што мы (РБ) трацім валюты значна больш, чым зарабляем (у прошлым годзе патрацілі на 7 мільярдаў даляраў больш, чым зарабілі). Па-другое, гэта таму, што пад Лукашэнкаўскія "выбары” Пеця Пракаповіч, як той Папандопала, намаляваў шмат "пустых” беларускіх рублёў, якія нічога ня вартыя, бо за імі няма вырабленай і прададзенай прадукцыі.

Сытуацыя некаторы час трымалася за кошт праяданьня золата-валютнага рэзэрву нацбанку – так званага "залатога запасу”, а людзі ў гэты час актыўна скуплялі за беларускія "фанцікі” сапраўдныя грошы – даляры і эўра. Рэжым намагаўся любым коштам пазычыць грошы ў Расеі і заткнуць імі валютную "чорную дзірку”, але марна. Грошы нашай дзяржаве, як таму алькаголіку, ніхто ўжо пазычаць няхоча, тым больш, калі ужо напазычалі і "прахукалі” столькі, што невядома, як будзем разьлічвацца. Далей п’яніцу давядзецца выносіць і прадаваць за капейкі хатнюю маёмасьць, тады сытуацыя на пару месяцаў зможна "стабілізавацца”, а недобразычлівыя суседзі змогуць крыху пажывіцца на нашай бядзе, але далей – поўны гамон.

Прыкладна гэтак, як у п’яніцы, выглядаюць і эканамічныя патугі беларускага рэжыму. Ён таксама пачаў "заганяць” гаспадарчыя аб’екты, якія яшчэ можна загнаць: Маз, Салігорскі камбінат, Белтразгаз…

Каб ў абменьніках зноў зьявілася валюта, лічыць прафэсар Багданкевіч, нацыянальнаму банку трэба перастаць прызначаць валютныя курсы. Гэта справа не адміністраныўнага рэгуляваньня, а справа свабоднага гандлю на валютнай біржы. Таксама давядзецца, каб стрымаць валютныя спекуляцыі, зноў залазіць у "залаты запас” Нацыянальнага банку.

Чаму раптам цэны на тавары так рэзка скочылі да нябёсаў?

Наш адказ: Цэны падскочылі не ў далярах, а ў беларускіх фанціках, якімі нам выплочваюць заробкі і, якія прымеркаваны для ўнутранняга спажываньня. Чым больш Папандопала намалюе гэтых фанцікаў, тым меньш яны будуць каштаваць і тым большымі будуць кошты на тавары. Фанцікаў павінна друкавацца столькі, колькі вырабляецца тавараў, а не колькі захочацца Папандопалу, а ў іншым выпадку яны проста ператвараюцца ў звычайныя паперкі. Іначай кажучы: не тавары даражэюць, а беларускія рублі таньнеюць у адносінах да сапраўдных грошай і "благія” пажаданьні беларускага рэжыму тут не дапамогуць.



Што будзе далей?

Наш адказ: Здаецца пытаньне ставіцца памылкова, па-савецку. Трэба запытацца ў сябе не "Што будзе?”, а "Што рабіць?”

Тэрмінова мяняць прагнілы рэжым. Сам ён ніколі ня сыйдзе і рабіць нічога ня будзе і няможа. Далей з гэтым рэжымам – тупік.

Ці трэба нам сунуцца ў Расею, да расейскага рубля?

Наш адказ: Калі хочацца нахаляву, ды ў адзін момант, ды за кошт іншай дзяржавы пачаць жыць заможна, дык такога ніколі ня будзе. Нязнойдзецца такога дурня, які возьме на ўтрыманьне лайдакоў ды ўбогіх. Давядзецца, здаўшы незалежнасьць, гарбаціцца ня толькі на сваіх "паразітаў”, дык яшчэ і на Крэмаль, які нідзе яшчэ не ўпускаў магчымасьці пажывіцца за кошт іншых. На тое Расея і ёсьць імперыя. За вызваленьне ж, давядзецца плаціць ня толькі матэрыяльнымі стратамі, але і кроўю. Менавіта за такую "валюту” заўсёды здабываецца свабода.

За што нам такія выпрабаваньні?

Наш адказ: Гэта ёсьць плата за неразуменьне, за карыснае існаваньне, за абыякавасьць, за пасыўнае назіраньне за зьдзяйсьненьнем злачынстваў.

Сёньня ў Менску адбываюцца бяссаромныя судзілішчы над прыстойнымі, ні ў чым не павіннымі людзьмі, якія мелі мужнасьць выказаць свой недавер беларускаму рэжыму. Якія выйшлі на плошчу 19-га снежня, каб прадэманстраваць пратэст супраць зьнішчанага права выбіраць самым будучае нашай з вамі краіны. Тыя, хто не пабаяўся выйсьці ў знак пратэста, вялі сябе прыстойна, нікога і нічога не зачапілі нават пальцам. Затое і былі жорстка зьбітыя бандфарміраваньнямі, якія ўтрымліваюцца за наш з вамі кошт і якія павінны бараніць, а не душыць, нас з вамі і нашыя правы.

Вось менавіта за гэта ўсіх нас і нашых дзяцей чакаюць цяжкія выпрабаваньні наперадзе. Давядзецца плаціць за ўсё. Цяжар кладзецца на плечы дзяцей і ўнукаў. Ім ад нашага злачыннага неразуменьня і карысьці лягчэй ня будзе. Адбываюцца суды, саджаюць людзей ні за што, а большасьць насельніцтва нават нічога ня ведае пра гэта. Сапраўдныя людзі ахвяруюцца дзеля будучыні тых, хто ціха адсіджваўся здабываючы сваю карысьць.
Просмотров: 2362 | Добавил: panamarou

Погода Беларусь

 
Поиск

Календарь
«  Май 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Архив записей
 
Друзья сайта

 


Copyright MyCorp © 2024