Гость | Группа "Гости" | RSS

 

Главная Мой профиль Выход

 
 Першая беларуская палітычная сацыяльная сетка
 
 

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 942

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Главная » 2011 » Февраль » 1 » Перамаглі лаббісты (ФОТА)
00:51
Перамаглі лаббісты (ФОТА)

31/01/2011 - http://ruslan-shoshyn.blogspot.com/2011/01/31.html Автор: Руслан Шошын

 Сёньня, 31 студзеня, адбылося паседжаньне міністраў замежных спраў ЕС, на каторым прымалася вельмі важнае рашэньне - ці ўвадзіць эканамічныя санкцыі супраць беларускага ўзурпатара ці не. Нажаль, сёняшні дзень увайшоў у гісторыю Беларусі як трыўмф Лукашэнкі. Перамаглі лаббісты.


Еўропа ўстрымалася ад эканамічных санкцыяў. Аргументацыя такога рашэньня простая – калі мы забаронім ўвоз нафтапрадуктаў, яны паедуць пад расейскімі дакумэнтамі. Міністры даручылі Еўракамісіі назіраць за сітуацыяй ў Беларусі і 'папярэдзілі', што могуць вярнуцца да пытаньня эканамічных санкцый ў выпадку ўзмацненьня рэпрэсій у краіне. Куды ж мацней!? Няўжо гэтага мала!? Напэўна, кожны беларус задась сабе такое пытаньне, пачуўшы пра вынікі паседжаньня міністраў замежных спраў ЕС.

 

Менавіта ў Варшаве 31 студзеня (панядзелак) а 15.00 пад будынкам Міністэрства Замежных Спраў Польшчы сабралася 30 неабыякавых беларусаў каб нагадаць аб'яднанай Еўропе пра беларускія рэаліі: зфальсіфікаваныя выбары, палітвязьні, тысячы пабітых і зьняважанных людзей, зьніклых палітыкаў... і пра ўсё тое, пра што доўгія гады замоўчвае беларуская ўлада.

На пікеце з прамовамі выступілі Франак Вячорка, Сяргей Панамароў, Руслан Шошын і іншыя ўдзельнікі. Акцыю арганізавала Фундацыя Адкрытая Беларусь (openbelarus-pl.ucoz.ru).

Толькі эканамічныя і візавыя санкцыі (са сьпісам не ў 158 чалавек, а 10 000) прымусілі б беларускага дыктатара паважаць правы так званай 'меньшасьці'… Застаецца толькі падзякаваць Польшчы і Швецыі за іх цьвярозую пазіцыю, а тым хто гэтую пазіцыю не падтрымаў, падзякуюць палітвязьні… 








Просмотров: 1794 | Добавил: panamarou

Погода Беларусь

 
Поиск

Календарь
«  Февраль 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28

Архив записей
 
Друзья сайта

 


Copyright MyCorp © 2024