Гость | Группа "Гости" | RSS

 

Главная Мой профиль Выход

 
 Першая беларуская палітычная сацыяльная сетка
 
 

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 942

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Главная » 2011 » Октябрь » 12 » Сяргей Панамароў аб'яўлены ў рэспубліканскі вышук за абразу прэзідэнта
23:06
Сяргей Панамароў аб'яўлены ў рэспубліканскі вышук за абразу прэзідэнта
Сям'ю палітуцекача Сяргея Панамарова, каторы ў ліпені 2011 года атрымаў палітычны прытулак у Польшчы, дапытваюць і праводзяць вобшукі.
11 кастрычніка да Вадзіма Панамарова, сына грамадскага актывіста і журналіста Сяргея Панамарова, прыйшоў нарад міліцыі і дапытваўся пра мейсца знаходжаньня бацькі. Пачуўшы, што Панамароў старэйшы ўжо з канца лета 2010 года знаходзіцца ў Польшчы, афіцэр міліцыі запатрабаваў падаць канкрэтны адрас знаходжаньня Панамарова ў Варшаве. На што атрымаў адмову. Афіцэр таксама паведаміў, што Сяргей Панамароў аб'яўлены ў Рэспубліканскі вышук на падставе распачатай крымінальнай справы (368 артыкул, абраза прэзідэнта Беларусі)
Напярэдадні, варшаўскім адрэсам Сяргея Панамарова цікавіўся прэсавы сакратар амбасады Беларусі ў Польшчы Аляксей Зеленко. Адбылося гэта падчас сустрэчы Антонія Крупскага, ветэрана Арміі Краёвай, каторы на днях меў зь ім сустрэчу ў амбасадзе Беларусі. Спасыска на дакладную інфармацыю і аўдыёзапіс размовы Сяргея Панамарова са сп.Зеленко: http://openbelaruspl.ucoz.ru/news/v_ozhidanii_provokacii_ili_komu_nejmjotsja_v_noch_glukhuju/2011-10-02-287

"Не разумею, чаму мне, 60 – ці гадоваму пенсіянеру, атрымаўшаму палітычны прытулак у Польшчы, не даюць спакойна жыць. Ведаю, што дыктатура робіць усё магчымае каб сапсаваць жыцьцё не толькі мне, але й маёй сям’і. Пра тое, што амбасада Беларусі разам з клецкай міліцыяй цікавяцца маім адрэсам, ужо ведае мясцовая паліцыя, а яны ў сваю чаргу перададуць інфармацыю куды трэба. Я гэтага так не застаўлю і прымушу прадстаўнікоў афіцыйнага Мінску ў Польшчы даваць каментарый на гэту тэму.” – каментуе Панамароў.

Руслан Шошын
Просмотров: 1542 | Добавил: panamarou

Погода Беларусь

 
Поиск

Календарь
«  Октябрь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Архив записей
 
Друзья сайта

 


Copyright MyCorp © 2024