Гость | Группа "Гости" | RSS

 

Главная Мой профиль Выход

 
 Першая беларуская палітычная сацыяльная сетка
 
 

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 942

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Главная » 2011 » Январь » 12 » Алесь Міхалевіч патэлефанаваў жонцы: Горшага, чым ёсць, са мной ужо не зробяць
14:05
Алесь Міхалевіч патэлефанаваў жонцы: Горшага, чым ёсць, са мной ужо не зробяць
Арыштаваны экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч учора затэлефанаваў сваёй жонцы. Гэта здарылася каля 19-й гадзіны, расказвае Мілана Міхалевіч. Ён засцерагаў яе ад выступу на слуханнях у польскім Сойме. З яе словаў, «гэта быў ягоны голас, але ён гаварыў не сваімі словамі», паведамляе "Наша ніва".
 
Званок бомкнуў на сотавы тэлефон Міланы. Яна ў гэты час была ў хаце разам з дочкамі. Муж папрасіў сказаць, на які нумар пазваніць, «каб было добра чуваць». Мілана сказала: на хатні. Яна мяркуе, што просьба «каб было добра чуваць» азначае, што размова запісвалася.
 
Перазваніўшы на хатні нумар, Алесь папрасіў, каб Мілана «не ехала ў Брусэль». «Калі ты будзеш сябе паводзіць, як належыць і не паедзеш у пэўныя месцы, то ты цягам тыдня зможаш яшчэ раз пачуць мой голас», — сказаў ён. «Я не магла пазнаць свайго мужа, — кажа Мілана, ледзь не плачучы.
 
— Гэта быў ягоны голас, але не ягоная манера размаўляць». Праз нейкі час прагучаў трэці званок: «Даруй, сонейка, я памыліўся, — сказаў Міхалевіч. — Не ў Брусэль, а ў Варшаву». Са словаў Міланы, было добра чуваць, што побач стаіць чалавек, які падказвае яе мужу, што гаварыць. «Лучшэ не ехать», — выразна пачула яна.
 
«Я задавала пытанні, на якія Алесь маўчаў», — расказвае Мілана. Ён сказаў, аднак, што ведае, што Рымашэўскага выпусцілі. На пытанне адносна дзіўных пераводаў яго з СІЗА КДБ на Валадарку і назад, што «ў турме КДБ я забыў толькі некаторыя рэчы». — Што яны з табой зробяць, калі я не буду маўчаць? — запыталася Мілана ў мужа пры канцы. — Горшага, чым ёсць, са мной ужо не зробяць, — уздыхнуў Алесь.
 
— Калі цягам тыдня ад мяне не будзе ніякіх вестак, рабі ўсё, — паспеў сказаць ён. Мілана Міхалевіч кажа, што першай задачай было для яе суняць гістэрыку старэйшай дачкі, якая пачула размову і напалохалася. Пасля спн. Міхалевіч да ранку думала, а ўранку рашыла: «У Варшаву паеду і буду выступаць».
 
Яна кажа, што за ноч абмеркавала некаторыя пытанні асабістай бяспекі са сваякамі. А 9.00 яна патэлефанавала ў Рэдакцыю «Нашай Нівы», каб тое расказаць. Мілана вымушана бярэ ў Варшаву і меншую дачку, якой толькі годзік. Старэйшая дачка Міхалевічаў ходзіць у беларускамоўную гімназію.
 
Да нараджэння другой дачкі Мілана Міхалевіч выкладала англійскую мову ў адным з універсітэтаў. Мілана Міхалевіч кажа, што пытанне пра паездку на слуханні ў Варшаву абмяркоўвала праз скайп, але таксама праз тэлефон. Едзе яна туды на запрашэнне Міністэрства замежных спраў Польшчы. Нумар тэлефона, з якога званіў Алесь, сёння, са словаў Міланы, не адказвае. Гэта стацыянарны нумар тэлефона, зарэгістраваны па адрасе КДБ.
 
Выглядае, што КДБ мае задачу правесці лініі расколу як паміж абвінавачанымі, так і паміж сваякамі. Адных адпусцілі пад падпіску пра нявыезд, другіх вабяць той самай перспектывай. Мілана Міхалевіч належыць да грамадзянскай ініцыятывы «Вызваленне», у якой аб’ядналіся сваякі палітвязняў. Некаторыя з іх маюць выступаць сёння на слуханнях у Еўрапарламенце.
Просмотров: 1265 | Добавил: panamarou

Погода Беларусь

 
Поиск

Календарь
«  Январь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Архив записей
 
Друзья сайта

 


Copyright MyCorp © 2024