Аднак Генеральны сакратарыят Інтэрполу ў Ліёне не паведаміў пра гэта ані Польшчы, ані іншым 186 краінам-чальцам.
Але выявілася, што яшчэ летам 2011 года Інтэрпол ведаў, што Міхалевіча шукаюць з палітычных прычын. Таму запыт беларускіх улад мусіў быць скасаваны. Польскія журналісты спрабавалі даведацца, чаму звесткі з Францыі не трапілі ў Польшчу. Але ў МЗС кажуць толькі, што прадстаўнік Польшчы два месяцы не можа спаткацца з кіраўніцтвам Інтэполу.
У польскай паліцыі кажуць, што звесткі пра палітычны характар справы Міхалевіча кіраўніцтва Інтэрполу даслаў толькі ў мінскае бюро арганізацыі, а не ва ўсе 188 краін-чальцоў.