Гость | Группа "Гости" | RSS

 

Главная Мой профиль Выход

 
 Першая беларуская палітычная сацыяльная сетка
 
 

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 942

Статистика

Онлайн всего: 6
Гостей: 6
Пользователей: 0

Форма входа

Главная » 2010 » Октябрь » 19 » Камароўскі: працэс замірэння Расіі і Польшчы будзе працяглым і нялёгкім
16:59
Камароўскі: працэс замірэння Расіі і Польшчы будзе працяглым і нялёгкім

Працэс замірэння Расіі і Польшчы будзе працяглым і нялёгкім. Пра гэта заявіў польскі прэзідэнт Браніслаў Камароўскі. «Гэта будзе цяжкая праца, хутчэй за ўсё падзеленая на некалькі этапаў», падобная больш да «цяжкога маршу», чым да «спрынтэрскага бегу», сказаў ён.

 

«Мы павінныя паспрабаваць.

Нельга страціць тое асаблівы настрой, які з’явіўся ў польска-расійскіх адносінах як у выніку сумеснай прысутнасці прэм’ер-міністраў дзвюх краін ля магілаў польскіх ахвяр у Катыні, так і ў момант смаленскай драмы»,

 

 — дадаў Камароўскі.

 

На яго думку, добры клімат у польска-расійскіх адносінах ствараюць таксама жонкі прэзідэнтаў, якія праз паўгода пасля авіякатастрофы разам наведалі Смаленск і Катынь.

 

Камароўскі таксама паведаміў, што ў Польшчы чакаюць візіту прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева ў пачатку снежня. «Спадзяюся, гэтыя тэрміны ўжо не будуць змененыя. Цяпер усё паказвае на тое, што гэта будзе 6 снежня», — сказаў ён.

 

Прэзідэнт Польшчы, які вярнуўся напярэдадні з Рыму, дзе быў прыняты папам Бенедыктам XVI, падкрэсліў, што Ватыкан зацікаўлены ў будаванні добрых узаемаадносін з праваслаўнай царквой і Расіяй.

 

На яго думку, палітычнае замірэнне і збліжэнне на ўзроўні царквы і касцёла можа праходзіць паралельна.

Просмотров: 1644 | Добавил: panamarou

Погода Беларусь

 
Поиск

Календарь
«  Октябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив записей
 
Друзья сайта

 


Copyright MyCorp © 2024