Гость | Группа "Гости" | RSS

 

Главная Мой профиль Выход

 
 Першая беларуская палітычная сацыяльная сетка
 
 

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 942

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Главная » 2010 » Декабрь » 19 » Пачалося "паляванне" на актывістаў апазіцыі
02:15
Пачалося "паляванне" на актывістаў апазіцыі
Сярод затрыманых — Зміцер Дашкевіч, Канстанцін Жукоўскі. Міліцыянты прыходзілі да Змітра Хведарука, Кацярыны Людвіг, да фотакарэспандэнткі Юліі Дарашкевіч
У Мінску пачалося "паляванне" на актывістаў апазіцыі

19:07 18.12.10

Міліцыянты прыходзілі дадому да Вячаслава Сіўчыка, лідара аргкамітэта руху салідарнасці "Разам". Сіўчыка ў гэты час дома не было.

Таксама міліцыянты спрабавалі затрымаць Міколу Дземідзенку, давераную асобу Віталя Рымашэўскага. Яны настойліва тэлефанавалі да яго ў кватэру, абыходзілі суседзяў. Дземідзенку ўдалося выйсці з кватэры толькі ў суправаджэнні кандыдата ў прэзідэнты Рымашэўскага ды іншых давераных асобаў кандыдата.

Іншаму актывісту Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі пашанцавала менш.Канстанціна Жукоўскага затрымалі ў Мінску на выхадзе з офіса аргкамітэту партыі ды вывезлі ў невядомым напрамку.

Маладафронтаўка Паліна Дзьякава здолела ўцячы і пазбегнуць затрымання, паведамілі Еўрарадыё яе сябры.

Рымашэўскі: мы будзем пісаць заяву аб выкраданні Дашкевіча

19:03 18.12.10

Рада Новік, Сьвятлана Адзінец

Кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі заявіў, што напіша заяву ў праваахоўныя органы аб выкраданні лідэра "Маладога Фронту" Змітра Дашкевіча.

Нагадаем, 18 снежня Зміцер Дашкевіч выйшаў з дому вынесці смецце. У двары яго схапілі невядомыя, закінулі ў мікрааўтобус "Фальксваген" сіняга колеру і звезлі.

Цяпер калегі Дашкевіча спрабуюць яго знайсці ў РАУС Мінска.

Днямі Змітра Дашкевіча спрабавалі затрымаць супрацоўнікі ДАІ, аднак адпусцілі пасля ўмашання назіральнікаў АБСЕ.

***

Актывісту Кірылу Семенчуку далі 6 сутак арышту

18:12 18.12.10

Сьвятлана Адзінец

Гродна затрыманаму актывісту выбарчага штабу Уладзіміра Някляева Кірылу Семенчуку далі 6 сутак арышту. Пра гэта паведамілі слухачы "Еўрарадыё", знаёмыя Семенчука.

Семянчук збіраўся ехаць начным цягніком у Мінск. Відавочцы цвердзяць, што яго затрымалі невядомыя на чыгуначным вакзале. РАУС Гродна адмовіліся даваць інфармацыю аб затрыманым.

***

Затрыманы Зміцер Дашкевіч

18:04 18.12.10

Аня Балаховіч, Сьвятлана Адзінец

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча, які выйшаў з дому вынесці смецце. Да юнака падбеглі невядомыя ў цывільным, скруцілі і закінулі ў мікрааўтобус сіняга колеру.

Каля кватэр шэрагу іншых актывістаў стаяць аблогі з міліцыянтаў і невядомых асоб у цывільным.

Паводле "Свабоды", міліцыянты сёння спрабавалі трапіць у жытло моладзевых актывістаў Змітра Хведарука, Міколы Дземідзенкі і Кацярыны Людвіг.

***

Віталь Рымашэўскі: "За мной працягваюць сачыць, але я і не хаваюся"

17:34 18.12.10

Рада Новік, Сьвятлана Адзінец

Еўрарадыё звязалася з кандыдатам у прэзідэнты Віталём Рымашэўскім, за якім увечары 17 снежня правахоўныя органы зладзілі 4-гадзінную пагоню з блакаваннем яго аўтамабіляў.

Віталь Рымашэўскі: "Я цяпер у сваім перадвыбарчым штабе, на офісе. За намі працягваюць назіраць людзі ў цывільным і супрацоўнікі міліцыі. Я супакоіў маёра Яўсеева, начальніка Кастрычніцкага ДАІ, які браў удзел у гэтых падзеях, паказаў яму, што ў нас ў аўтамабілях легальная друкаваная прадукцыя, запрасіў у наш офіс. Учора нас, кандыдата і 4 давераных асоб, блакавалі ў 2 аўтамабілях 4 гадзіны, я званіў у праваахоўныя органы, рэакцыі не было. Гэта ставіць кропку на ўсё паказусе вольных выбараў, якая дагэтуль ладзілася".

Віталь Рымашэўскі паведаміў, што збірае сваіх людзей 19 снежня а 19 гадзіне на Прывакзальнай плошчы, каб ісці на Кастрычніцкую плошчу.

Віталь Рымашэўскі: "Мы ведаем што міліцыя не за яго. Кіраўніцтва міліцыя само хаваецца, а пасылаюць на такія аперацыі шэраговых супрацоўнікаў. Дэвіз нашай плошчы - "Мы адзін народ". І трэба сысьці тым, хто дзяліў нас на народ і міліцыю, беларускамоўных і русскоязычных. Час прыбраць тых, хто сее агрэсію".

***

У Гродна затрыманы актывіст выбарчага штабу Някляева Кірыл Семянчук

15:58 18.12.10

У Гродна затрыманы актывіст выбарчага штабу Уладзіміра Някляева Кірыл Семянчук. 17 снежня ён стаяў на агітацыйным пікеце на Скідзельскім рынку, а ўвечары павінен быў ехаць начным цягніком да Мінску. Паводле звестак людзей, якія ехалі гэтым жа цягніком, увечары Семянчук быў затрыманы на чыгуначным вакзале.

Алег Калінкоў, давераная асоба Уладзіміра Някляева, даведаўшыся пра гэта, звяртаўся з раніцы 18 снежня ў аддзел транспартнай міліцыі, дзе яму адказалі, што такі грамадзянін не затрымліваўся. Іншыя аддзелы міліцыі г. Гродна далі аналагічную інфармацыю. Цяпер вядома, што Семянчук знаходзіцца ў следчым ізалятары Кастрычніцкага раёну г. Гродна.

Пра гэты факт пастаўлены ў вядомасць назіральнікі ад АБСЕ, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Просмотров: 664 | Добавил: panamarou

Погода Беларусь

 
Поиск

Календарь
«  Декабрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Архив записей
 
Друзья сайта

 


Copyright MyCorp © 2024