Главная » 2012 » Февраль » 7 » Руслан Шошын: Церпячых вучаць як трэба цярпець...
20:40
Руслан Шошын: Церпячых вучаць як трэба цярпець...
Цікавая сітуацыя атрымоўваецца. Праглядаючы незалежную прэсу апошнімі днямі, звярнуў увагу на каментатараў, каментуючых прашэньне аб памілваньні, которае напісалі некаторыя палітвязьні. Не асуджаю каментатараў, асуджаю медыі. Чаму гэта зьяўляецца прадметам для дыскусіі і навіной нумар 1? Чаму каментуюць асобы, каторыя за кратамі ніколі не былі, ды й дай Бог каб і не патрапілі туды ніколі. Незалежныя медыі ператварыліся ў жоўты базар. Няма больш сур'езных тэмаў? Усе менш зьяўляецца аўтарскіх матэрыялаў, дакумэнтальных. Чаму навіны выціскаюцца з пальцаў? Няма журналістаў, ці няма жаданьня ператварацца з офіснага журналіста ў сьледчага? Усе гэта нагадвае сітуацыю, калі адныя церпяць а іншыя вучаць як трэба цярпець. Саннікаў падпісаў прашэньне аб памілваньні, распачалася дыскусія і каментары. Ніхто не каментуе тых, хто на свабодзе, а толькі тых хто яе пазбаўлены і не можа адказаць. Што падпісалі тыя, каго адпусьцілі? Чаму яны не сядзяць. Адказ просты, пасадзіць усіх ня могуць, таму як ілюзію аб прысутнасьці дэмакратаў у грамадскім жыцьці краіны трэба захаваць. Глядзіш, крэдыцік чарговы дадуць. Выбары. Гэта іншая тэма. Менавіта з мэтай удзелу ў выбарах (парламентскіх) захавалі некаторых (а дакладней - выбраных) асобаў, каторыя прадстаўляюць інтарэсы больш альбо менш важнай палітычнай сілы. Менавіта для ўдзелу апазіцыі ў выбарах, не сядзяць іншыя кіраўнікі. А не сядзяць тыя, каму ручкі чэшуцца пасядзець палатцы сярод крэтынаў і самаму такім жа крэтынам стацца. Асноўную сілу перасадзілі, каторыя маглі ўзбударажыць людзей падчас парламентскай кампаніі, правільна расставіць кропкі над і. Заставілі другі сорт і некалькі прадстаўнікоў першага, абмежаваных у сваіх правах да права дыхаць паветрам. Вось ён і адказ. Спадарства, Вас заставілі на свабодзе дзеля таго каб Вы ўдзельнічалі ў выбарах. Каб выбары былі лігітымныя. Нават калі выбары зробяць часткова дэмакратычнымі, ведаючы што ў апазіцыі няма людзкога рэсурсу і адпаведных сродкаў для ўдзелу і барацьбы, удзел скончыцца вельмі трагічна для ўсяго дэмакратычнага руху. Шлушна падкрэсьліў Ліхавід - "апазіцыя марнуе час замест таго каб аб'яднацца". Я магу больш сказаць - тых, хто не захоча аб'ядноўвацца, а будуць гуляць дзеля сябе - выганяць "падсрачнікам" і больш пра іх не ўзгадваць.