Гость | Группа "Гости" | RSS

 

Главная Мой профиль Выход

 
 Першая беларуская палітычная сацыяльная сетка
 
 

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 942

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Главная » 2011 » Март » 29 » Канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю» у Варшаве (ФОТА)
22:16
Канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю» у Варшаве (ФОТА)
27 сакавіка ў Варшаве прайшоў ( у чарговы 5 раз) канцэрт "Solidarni z Białorusią”, арганізаваны ініцыятывай "Wolna Białoruś” (Вольная Беларусь). Зоркамі канцэрту сталі маладыя выканаўцы польскіх і беларускіх рок-гуртоў, каторыя салідарызаваліся з прыгнечанымі рэжымам беларусамі. А менавіта: з польскага боку - Maleo Reggae Rockers, Akurat, Януш Сташэўскі, зь беларускага – Крама, Рэха, Вінсэнт.

Лозунгам канцэрту стаў слоган «Пачуй нас!» , адрасаваны грамадзянам Еўропы. "Толькі разам, салідарызуючыся з беларускім народам, Еўропа пераможа свайго апошняга дыктатара!” – заяўлялі арганізатары.

Асабліва ўразіла выступленьне вядомага польскага парадысты Шымона Маеўскага (Szymon Majewski), каторы пераапрануўшыся ў вобраз Лукашэнкі развесяліў цэнтр Варшавы.

Пасьля прэзідэнцкіх выбараў відавочна ўзрасла зацікаўленасьць сітуацыяй ў Беларусі сярод нашых заходніх суседзяў. Канцэрт ў цэнтры Варшавы – жывы таму прыклад. "Plac Defilad” – сэрца польскай сталіцы, практычна цалкам быў запоўнены. На працягу дня Беларусь была ў цэнтры ўвагі ў польскіх медыях.

Папярэдні канцэрт (2010) быў адменены ў сувязі з трагедыяй ў Смаленску. Пасьля 2 гадоў перапынку гэтая акцыя (канцэрты салідарнасьці ў розных гарадах Польшчы) мае пэўны сымбалізм пачатку новага перыяду, пачатку новай хвалі падтрымкі Еўропай дэмакратычных рухаў на Беларусі.

На канцэрце актывізавалася вядомая беларуская фундацыя "Адкрытая Беларусь”, зарэгістраваная ў Польшчы. Валантэры фундацыі зладзілі акцыю, падчас каторай раздалі 140 асобнікаў кнігі Алега Алкаева па ангельску "Shooters Team” (Расстрельная команда).



Просмотров: 2401 | Добавил: panamarou

Погода Беларусь

 
Поиск

Календарь
«  Март 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Архив записей
 
Друзья сайта

 


Copyright MyCorp © 2024