Гость | Группа "Гости" | RSS

 

Главная Мой профиль Выход

 
 Першая беларуская палітычная сацыяльная сетка
 
 

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 941

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Главная » 2011 » Март » 6 » «Адкрытая Беларусь» у баях бяз правілаў (ВІДЭА)
20:11
«Адкрытая Беларусь» у баях бяз правілаў (ВІДЭА)
Пасьля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі пракаціліся масавыя арышты грамадскіх актывістаў. Апазіцыйныя кандыдаты і іх давераныя асобы апынуліся за кратамі СІЗА КДБ. 19 сьнежня, супраць мірных дэманстрантаў унутраныя войскі прымянілі жорсткую фізічную сілу. Больш за 700 затрыманых, пабітых і зьняважаных. Міжнародныя назіральнікі не прызналі выбары ў Беларусі, так як яны не былі дэмакратычнымі і свабоднымі, а таксама адсутнічалі ўмовы для назіраньня за падлікам галасоў.

Свабодны тэатр 'Free Theatre' арганізаваў акцыю салідарнасьці за мяжой. Мэта акцыі - далучыць як мага больш сусьветнавядомых людзей культуры, кіно да салідарнасьці зь Беларусьсю. Падобную акцыю ініцыявала фундацыя 'Адкрытая Беларусь' ў Польшчы. Толькі вось салідарызуюцца зь Беларусьсю не людзі кіно а прафесійныя спартоўцы па баям бяз правілаў (Mixed martial arts). Словы падтрымкі выказаў адзін з найлепшых польскіх байцоў Міхал Кіта (Michał 'Masacre' Kita).

 




 




Міхал, Вы зьяўляецеся адзіным з найлепшых байцоў ММА (баі бяз правілаў) ў Польшчы. Гэта прафесія зусім не зьвязаная з палітыкай. Чаму Вы падтрымліваеце беларускую фундацыю, зарэгістраваную ў Польшчы, скіраваную на барацьбу з беларускім рэжымам?


Міхал Кіта: Вядома, мая прафесія не датычыцца палітыкі, але гэта не перашкаджае мне быць ў курсе міравой сітуацыі, а тым больш Беларусі – нашых блізкіх суседзяў. Пасьля беларускіх выбараў 19 снежня, падзеі зь Менску паказвалі ўсе польскія тэлеканалы. Калі бачыш як здаровыя мужыкі, тобак міліцыя, б’юць маладых дзяўчат дубінамі па твары, кроў стыне ў жылах. Польшча перажыла гэтыя часы. Мінула 20 гадоў. Таксама білі, такімі ж палкамі, такіж свой народ. Салідарызуюся з фундацыяй ‘Адкрытая Беларусь’ таму што там мае сябры беларусы, такія як Зьміцер Сурба (Старшыня Рады Фундацыі ‘Адкрытая Беларусь)’, рэпрэсаваныя і мусілі пакінуць сваю Радзіму. Але гэта не перашкаджае ім займацца правамі чалавека і дапамагаць беларускаму дэмакратычнаму руху з тэрыторыі Польшчы. Яны патрабуюць нашай падтрымкі. Спорт салідарны з Вамі!

 

Вы сказалі пра падтрымку. Якім ж будуць крокі гэтай падтрымкі з Вашага боку?


Міхал Кіта: Хутка распачнуцца прафесійныя міжнародныя спаборніцтвы ММА у Лодзі (Fighters Arena). Асабіста я выходжу на рынг 26 сакавіка. Зьмяшчу лягатып фундацыі ‘Адкрытая Беларусь’ (пагоня слуцкага збройнага чыну на бел-чырвона-белым фоне) на сваёй кашулі. Да гэтай акцыі падтрымкі далучыліся мае сябры па спорту. Гэты прадэманструе тое, што не толькі нашыя (польскія) палітыкі салідарныя з Беларусьсю, але таксама і людзі спорту. Далучым таксама да гэтай акцыі нашых амерыканскіх, еўрапейскіх калегаў па спорту. Жыве Беларусь!

Як адзначыў сам Зьміцер Сурба: 'Гэтая акцыя толькі пачатак. Да нас ужо даходзяць словы падтрымкі з Нідэрляндаў, Нямеччыны, Чэхіі, Аўстрыі і іншых краінаў сьвету. Мы, са свайго боку будзем рабіць усё магчымае і канцэнтраваць свае сілы на найхутчэйшым вызваленьні палітвязьняў.'

Міхал 'Masacre' Кіта з'яўляец прафесійным польскім бацоў зьмешаных баявых мастацтвах (папросту баі бяз правілаў, альбо Mixed martial arts). Выступае ў суперцяжкай вазе. Займае 2 мейсца ў Польшчы і 9 ў Еўропе.
Кіта ўдзельнічаў у M-1 Global у сусьветнай камандзе, маючы 03/01 запісы ў M1. Зусім нядаўна, Міхал выйграў IAFC - Кубак Мэра 2009 на турніры ў Навасібірску, Расія. Ён ліквідаваў усіх супернікаў у першым раўндзе, выйграўшы 20 000 даляраў.
(http://en.wikipedia.org/wiki/Micha%C5%82_Kita)


Просмотров: 3014 | Добавил: panamarou

Погода Беларусь

 
Поиск

Календарь
«  Март 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Архив записей
 
Друзья сайта

 


Copyright MyCorp © 2019