Гость | Группа "Гости" | RSS

 

Главная Мой профиль Выход

 
 Першая беларуская палітычная сацыяльная сетка
 
 

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 941

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Главная » 2011 » Февраль » 14 » Акцыя салідарнасьці ў Празе
21:35
Акцыя салідарнасьці ў Празе
Акцыю падтрымкі палітычных зьняволеных правялі ў Празе актывісты фонду "Адкрытая Беларусь”. Мінакам раздавалі ўлёткі і кнігу Алега Алкаева "Растрэльная каманда”.

Фундацыя "Адкрытая Беларусь” дзейнічае ў Польшчы ўжо некалькі гадоў і мае на мэце спрыяньне дэмакратычным пераўтварэньням, разьвіцьцю дэмакратыі і гарантваньню правоў чалавека ў Беларусі.

У суботу актывісты фундацыі прыехалі ў Прагу і правялі пікет на Вацлаўскай плошчы. Мінакам раздаваліся ўлёткі пра сытуацыю ў Беларусі і кніга Алега Алкаева "Растрэльная каманда”, выдадзеная ў перакладзе на ангельскую мову.
Сярод удзельнікаў пікету -- актывіст кампаніі "Гавары праўду” Артур Папок, які разам з Уладзімерам Някляевым быў зьбіты міліцыянтамі 19 сьнежня.

Папок: "Цяпер я часова ў Польшчы, маю доўгатэрміновую візу, палітычнага прытулку прасіць не зьбіраюся, а час у Польшчы стараюся скарыстаць для дапамогі тым, хто цяпер у Беларусі церпіць ад палітычых рэпрэсіяў. А ў Празе хочам прыцягнуць увагу да таго, што робіць рэжым Лукашэнкі. І кніга Алкаева – красамоўнае сьведчаньне пра злачынствы гэтага рэжыму”.
Па словах Старшыні Рады Фундацыі Зьміцера Сурбы, кніга Алега Алкаева – не апошняе выданьне фундацыі; заплянаваны выхад кнігі пра карупцыю ў вышэйшых эшэлёнах улады Беларусі.

Зьміцер Сурба таксама паведаміў, што ў панядзелак, 14 лютага, у Варшаве каля будынку МЗС адбудзецца акцыя салідарнасьці, у якой прымуць удзел і тыя, хто ў выніку падзеяў 19 сьнежня вымушаны быў пакінуць Беларусь.
Просмотров: 1858 | Добавил: panamarou

Погода Беларусь

 
Поиск

Календарь
«  Февраль 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28

Архив записей
 
Друзья сайта

 


Copyright MyCorp © 2019