Гость | Группа "Гости" | RSS

 

Главная Мой профиль Выход

 
 Першая беларуская палітычная сацыяльная сетка
 
 

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 942

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Главная » 2011 » Ноябрь » 23 » Артыкул "Тут спачываюць Героі, палеглыя ў бітве з бальшавікамі пад Мядзелам"
18:18
Артыкул "Тут спачываюць Героі, палеглыя ў бітве з бальшавікамі пад Мядзелам"


Мінула амаль стагодзьдзе як скончыліся часы польскай улады на цяперашніх заходніх землях  Беларусі. Разкрадзеныя панскія маёнткі, занядбаныя і усімі забытыя, сёньня можна ўбачыць у выглядзе калхознай маёмасьці. Пазбавіўшыся ад ‘буржуяў’, бальшавікі прыняліся за массавае выкараненьне ўсяго што засталося ад іх. Тысячы ідэёлагаў старанна пірапісывалі гісторыю. Масава вынішчаліся помнікі польскім жаўнерам, палеглым у 1920 годзе падчас абароны заходніх земляў Беларусі ад бальшавіцкага агрэсара. Даходзіла да дзікунства, польскія могілкі папросту закапвалі зямлёй. Не аставалася не помнікаў, не крыжоў. Ніякіх сьлядоў паншчызны.
На цэнтральных могілках Мядзела знойдзены абеліск і пяць магілаў польскіх   невядомых жаўнераў, палеглых ў бітве з бальшавікамі 1920 годзе пад Мядзелам. Надпіс на падмурку абеліска добра захаваўся, што й дапамагло мясцовым дэмакратычным актывістам ідэнтыфікаваць яго паходжаньне: "11 лістапада 1933 года, у пятнаццатую гадавіну вяртаньня незалежнасьці Польскай джяржавы, узьнесьла гэты помнік Героям удзячнае грамадства мядзельскай гміны.”
Аднак, надпіс на абеліску сьведчыць сам за сябе: "Тут спачываюць невядомыя польскія жаўнеры, палеглыя ў 1920 годзе падчас абароны Айчыны ў бітве з бальшавікамі пад Мядзелам.” Сам абеліск мае прыкладна паўтары мэтры вышынёй і ляжыць павалены побач.
"Помнік гэты быў збураны бальшавікамі. Калі тыя прыйшлі, зьнішчалі ўсе польскія сьляды. Абеліск польскім жаўнерам не маглі паваліць проста так. Вельмі моцна быў усталяваны, якасна. Што прыдумалі бальшавікі – падкладі дынаміт.” – успамінае Віктар Баніфацавіч Гараднічы, самы стары жыхарМядзела.

"Прыкра, што наша супольная гісторыя застаецца забытай і занядбанай нават сёньня. Камунізму даўно няма, але рэзультаты бяшчынстваў бальшавіцкай сістэмы захаваліся да нашых дзён. Такіх аб’ектаў па беларусі дзесяткі, калі не сотні. Напрыклад, каля Мёраў могілкі польскіх жаўнераў размясьціліся ў чыстым полі. Адрозьненьне паміж намі ў тым, што польская мясцовая адміністрацыя нават савецкім жаўнерам рэмантуе помнікі, даглядае могілкі. А тут нікому нічога не трэба.” – адзначыў польскі дыпламат. Між іншым консул падтрымаў ініцыятыву мясцовых актывістаў па аднаўленьню абеліска.





Фота: мясцовыя жыхары вычышчаюць магілу
 незнанага польскага жаўнера

Помнік быў знойдзены яшчэ ў 2005 годзе мясцовым каталіцкім пробашчам (палякам) айцом Раманам Новакам. Айцец час ад часу ладзіў суботнік на мясцовых могілках, адмысловы помнік таксама не заставаўся без ўвагі. У 2007 айцец Раман па невядомым прычынам выяжджае з парафіі ў Польшчу. Адбылося гэта падчас масавых высяленьняў польскіх сьвятароў. Помнік у сваю чаргу застаўся без апекі.

Толькі ў 2011 годзе мясцовыя грамадскія дзеячы арганізавалі насельніцтва і прывялі ў парадак, зарозшы бур’яном помнік. Ушанаваць памяць вайскоўцаў, палеглых пад Мядзелам, прыехаў з Мінску польскі консул Марэк Марцінэк.


На могілках польскіх жаўнераў (Мядзел).

На фота (з права на лева): Марэк Марцінэк – кіраўнік консульскага аддзелу Рэспублікі Польшча ў Мінску, Зьміцер Вінаградаў – краязнаўца, грамадскі дзеяч, Руслан Шошын – журналіст, грамадскі дзеяч.


Аўтар: Руслан Шошын 

Просмотров: 1209 | Добавил: panamarou

Погода Беларусь

 
Поиск

Календарь
«  Ноябрь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930

Архив записей
 
Друзья сайта

 


Copyright MyCorp © 2024