Гость | Группа "Гости" | RSS

 

Главная Мой профиль Выход

 
 Першая беларуская палітычная сацыяльная сетка
 
 

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 942

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Главная » 2010 » Декабрь » 19 » Дэмакратычных актывістаў затрымліваюць, каб сарваць Плошчу
18:01
Дэмакратычных актывістаў затрымліваюць, каб сарваць Плошчу
Выкрадзены Міхась Пашкевіч мусіў арганізаваць дастаўку апаратуры на Плошчу. Цяпер кандыдаты панясуць аўдыёапаратуру на Плошчу на сваіх руках. Ім спатрэбіцца дапамога.

Бабруйскія актывісты паведамляюць пра праблемы з тэлефоннай сувяззю

Бабруйскія дэмакратычныя актывісты паведамляюць, што ў іх з раніцы 19 снежня адсутнічае ўваходная мабільная сувязь аператара Вэлком.

Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва Сяргей Лацінскі ўжо некалькі разоў скардзіўся ў офісы кампаніі аб адсутнасці ўваходнай сувязі. Актывіст сцвярджае, што і зыходныя тэлефанаванні з яго тэлефона пастаянна перарываюцца.

У Бабруйску ўжо некалькі актывістаў заявілі, што з раніцы мабільная сувязь адсутнічае, ці працуе вельмі выбарна. Напрыклад, многія не могуць зтэлефанавацца між сабой, у той час, калі да "нейтральных" людзей - родзічаў ці сяброў - тэлефанаванні заўжды паспяховыя.

***
З Мёраў у Мінск не выпусцілі актывістаў БХД

Актывістаў аргкамітэта партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя працягваюць затрымліваць. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў лідар партыі Павал Севярынец.

Севярынец: “З БХД затрыманы, ужо сядзіць пад арыштам і чакае суду Юры Клімовіч – гэта кіраўнік гомельскага абласнога штабу Віталя Рымашэўскага. Быццам бы за нецэнзурную лаянку, яго затрымалі пасля царквы, калі ён ішоў дахаты. Аформілі пратакол, і зараз ён сядзіць у ізалятары часовага ўтрымання і чакае суда. Апроч гэтага затрыманы 5 чалавек, актывістаў БХД, якія спрабавалі выехаць з Мёраў на Мінск”.

Па словах Севярынца, па дарозе актывістаў спыніла машына ДАІ. У суправаджэнні міліцыі іх адвезлі ў раённы аддзел, дзе зараз іх утрымоўваюць.

ГУЎС: для кагосьці – ахвяра выкрадальнікаў, а для закона – проста хуліган

Упраўленне унутраных спраў Мінгарвыканкама паведаміла, што адбылося са Зміцерам Дашкевічам.

Паводле іх інфармацыі 18 снежня ў аператыўна-дзяжурную службу Фрунзенскага РУУС г.Мінска звярнуўся Віталь Рымашевский і заявіў, што, па іх звесткам, быў выкрадзены "сябра" яго ініцыятыўнай групы Зміцер Дашкевіч.

Аднак у гэты час Дашкевіч прымаў самы актыўны ўдзел… у бойцы, паведамляе ГУЎС Мінгарвыканкама. Аб тым, што ў двары жылога дома па вул. Я.Брыля трое хуліганаў збіваюць двух хлопцаў, па тэлефоне паведаміў відавочца бойкі. Супрацоўнікі міліцыі спынілі бойку і тым самым выратавалі двух маладых людзей ад трох хуліганаў, сярод якіх апынуўся Дашкевіч.

Усе ўдзельнікі канфлікту былі неадкладна дастаўленыя ў Маскоўскае РУУС г.Мінска. Аднаму з пацярпелых спатрэбілася дапамога медсупрацоўнікоў – для гэтага ён быў дастаўлены ў 9-ю гарадскую клінічную лякарню.

ГУУС адзначае, што Дашкевіч з двума сваімі прыяцелямі Лобавым Эдуардам і Лазар Дзянісам беспадстаўна кулакамі і металічнымі абцугамі збілі двух грамадзян. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа. Хлопцы дастаўленыя ў ГУУС Мінгарвыканкама.

***
Цэнтравыбаркам: Выбары адбыліся

У Беларусі прагаласавалі ўжо больш за 65% выбаршчыкаў.

Такія звесткі па стане на 14.00 паведамілі БЕЛТА ў Цэнтравыбаркаме. Удзел ў выбарах Прэзідэнта ўзялі 4 млн 623 тыс. 656 чалавек - 65,2% выбаршчыкаў.

***
Юрый Захаранка прагаласаваў пад канвоем

Затрыманы сёння зранку ў Гомелі Юрый Захаранка на ўчастак для галасавання быў дастаўлены міліцыяй.

Як паведаміла БелаПАН назіральнік Зінаіда Шуміліна. Юрый Захаранка з'явіўся на ўчастку №13 Савецкага раёна ў суправаджэнні міліцэйскага канвою. Пасля галасавання давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча вярнулі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе ён знаходзіцца за "дробнае хуліганства".

Лукашэнка знайшоў няшмат нармальных людзей сярод іншых кандыдатаў

Сярод альтэрнатыўных кандыдатаў "ёсць няшмат, але нармальных людзей"

Такое прызнанне зрабіў Аляксандр Лукашэнка сёння, кажучы пра магчымасць дыялогу з апазіцыяй.

"Я з бандытамі і дыверсантамі ніякіх дыялогаў не вяду, а з нармальнай апазіцыяй", - цытуе Прэзідэнта БЕЛТА. Сярод альтэрнатыўных кандыдатаў "ёсць няшмат, але нармальных людзей, пры свядомасці, са сваёй пазіцыяй і пунктам гледжання", адзначыў Лукашэнка.

Ён заявіў, што гатовы супрацоўнічаць з кім заўгодна, хто падзяляе яго жаданне зрабіць краіну "спакойнай і прыгожай".

Прыхільніка Някляева міліцыя зняла з аўтобуса

Сяргея Парсюкевіча, прыхільніка Уладзіміра Някляева, затрымалі на аўтавакзале ў Віцебску, калі ён сядаў у аўтобус на Мінск.

Міліцыянты заявілі, што ён падобны на злачынцу, які паўгадзіны таму здзейсніў забойства, паведамляе Радыё "Свабода". Разам з Сяргеем Парсюкевічам затрымалі яго 16-гадовага сына Дзяніса. Іх перавезлі з Чыгуначнага ў Кастрычніцкі РАУС.

***

Павал Батуеў заблакаваны ў кватэры разам з актывістам Іванам Шылам.

Невядомыя перашкаджаюць Паўлу Батуеву і яго сябру Івану Шылу выехаць з Салігорску ў Мінск, каб патрапіць на “Плошчу”. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Батуеў. Па яго словах, калі яны спрабавалі застопіць машыну, то спынілася міліцыянская машына і міліцыянт ласкава прапанаваў іх падвесці. Ад гэтай прапановы актывісты адмовіліся і вырашылі выехаць за горад на 7 км. Але іх пераследавала машына маркі “шкода” з двумя мужчынамі ў грамадзянскай форме.

Батуеў: “Яны ўвесь час нас пераследвалі. Мы пабачылі машыну ДАІ, якая на нашым шляху, развярнуліся, вярнуліся зноў у горад, зайшлі ў маю кватэру. І зараз гэтая “шкода”, уласны фатаздымак якой я выклаў у Fasebook, разам з двумя супрацоўнікамі знаходзіцца стала пад маімі вокнамі. Ніякіх спробаў ні прыйсці да ў кватэру, ні выйсці з намі на сувязь яны не робяць”.

***

У радзільне дазваляюць галасаваць без пашпартоў

Алесь Чахольскі адказны сакратар КХП БНФ паведамляе, што на ўчастку 70 Першамайскага раёна Мінска не дапусцілі назіральніцу, спасылаючыся на адстутнасць нумара пратакола паседжання Сойма, хаця раней такіх пытанняў не ўзнікала.

Таксама, па яго словах, у 2 радзільне на вуліцы Бельскага дазваляюць галасаваць без пашпартоў.

Прагаласавалі ўжо 46,3% выбаршчыкаў

Па дадзеных ЦВК, па стане на 12.00 у выбарах узялі ўдзел 46,3% выбаршчыкаў.

Усяго, з улікам папярэдняга галасавання, прагаласавала 3 мільёны 278 тысяч 328 выбаршчыкаў з 7 мільёнаў 84 тысяч 787 уключаных у спісы. Гэтыя звесткі змешчаны на сайце Цэнтравыбаркаму.

***
Каманда Някляева будзе шукаць выкрадзенага Міхася Пашкевіча праз міліцыю

Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Міхась Пашкевіч нечакана знік. Яго тэлефон не адказвае. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратарка кандыдата Юлія Рымашэўская.

Рымашэўская: “Усё, што мы ведаем – гэта, што ён выклікаў таксоўку. Але ў таксоўку саму ён ужо не патрапіў. То бок, яго каля 10 гадзін раніцы, калі ён выходзіў з хаты, каб ехаць у штаб – на гэтым этапе яго затрымалі. Сведкаў гэтаму, я так разумею, няма. Мы зараз збіраемся ехаць у міліцыю, пісаць заяву ці то пра знікненне, ці то пра выкраданне”.

***

Аўтамабіль даверанай асобы Някляева затрыманы пад Магілёвам, яшчэ ў 4 аўто парэзаны колы

Даверанаю асобу Ўладзіміра Някляева Ігара Каваленку затрымалі пад Магілёвам у Княжыцах.

Машыну на якой ехаў Каваленка спынілі ДАІшнікі, яны падазраюць, што кіроўца нецвярозы і зараз чакаюць лабараторыю, каб правесці тэст на алкаголь.

"Затрымалі машыну і абвінавачваюць кіроўцу, што ён нібыта ў нецвярозым стане. Я як давераная асоба павінен аб'ехаць рэгіёны, Бялынічы, Шклоў, Круглае, праверыць, ці ёсць парушэнні на выбарчых участках, зарэгістравацца там. Але атрымліваецца, што гэта перашкоды нейкія".

Таксама сёння раніцай у Магілёве парэзаныя ўсе колы аўтамабіляў чатырох актывістаў кампаніі Някляева.

***
Кандыдаты пойдуць да Генпракуратуры, каб вызваліць затрыманых актывістаў

Кандыдат ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заклікае ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты а 16-й гадзіне прыйсці ў Генеральную пракуратуру. Кастусёў прапанаваў патрабаваць неадкладнага вызвалення Змітра Дашкевіча, Міхася Пашкевіча, Алеся Пушкіна, іншых затрыманых актывістаў і спыніць прэвентыўныя затрыманні.

На гэты момант сваю прысутнасьць каля Генеральнай пракуратуры а 16-й гадзіне пацвердзілі Ўладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі і Яраслаў Раманчук, паведамляе прэс-служба БНФ.

***
Для членаў камісій праводзілі трэнінгі, вучылі як трэба ўсміхацца незалежным назіральнікам

Лідар руху “За Свабоду” Віктар Карнеенка назваў тры асноўных “ноў-хаў” выбарчай кампаніі 2010. Першае – гэта ахова бюлютэняў міліцыяй.

Карнеенка: “Ніколі раней міліцыя не ахоўвала скрыні для галасавання, яна ахоўвала пакоі, дзе знаходзіліся гэтыя скрыні. Сёння іх паўнамоцтвы пашырылі, прычым гэта зроблена па ўсёй краіне”.

Другое – абсалютна не абаснаванае пазбаўленне акрэдытацыі, у тым ліку і членаў камісій. Так, назіральнік Уладзімір Анфілаў быў пазбаўлены акрэдытацыі і выдалены з участку для галасавання №22 Цэнтральнага раёна ў Гомелі за тое, што сфатаграфаваў скрыню для датэрміновага галасавання, - кажа Карнеенка.

І трэцяе – гэта падрыхтоўка членаў камісіі. Улада праводзіла паўсюдныя трэнінгі. Давалі інструкцыі праўладным назіральнікам, якім чынам трэба даць адпор апаніруючым назіральнікам. І як трэба ўсміхацца міжнародным.

***

На 86-ці ўчастках лічбы камісій і назіральнікаў разыходзяцца

Падчас назірання за датэрміновым галасаваннем на 86 участках (34,8%) выяўлены разыходжанні ў колькасці прагаласаваўшых па дадзеных выбарчых камісій і падліку назіральнікаў. Пра гэта паведаміў каардэнатар кампаніі “За справядлівыя выбары” Сяргей Калякін.

Сяргей Калякін: “Найбольшыя разыходжанні зафіксаваныя на ўчастках №3 Цэнтральнага раёну Мінска. Там па дадзеных камісіі датэрмінова прагаласавала 300 чалавек, а па падліку назіральнікаў – усяго 169. На ўчастку №36 у Баранавічах па дадзеных камісіі прагаласавала 526 чалавек, па падліках назірольнікаў – 412, а таксама на ўчастку №19 у Гомелі 619-465…”

На многіх выбарчых участках не была забяспечана гарантыя захавання бюлютэняў выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова, кажа Калякін. Напрыклад, на ўчастку №9 Першамайскага раёну скрыня для датэрміновага галасавання была апячатана такім чынам, што заставаліся шчыліны для магчымага ўкіду бюлютэней. Такія самыя парушэнні былі адзначаны на ўчастках №12 у Светлагорску, №№4, 43, 44 Ленінскага раёна у Мінску, №42 у Віцебску, №7 у наваполацку і інш.

***
Ля штабоў Кастусёва і Рымашэўскага з раніцы дзяжурыць сіні Фальксваген

Віталь Ругайль

Каля штабоў Рымашэўскага і Кастусёва дзяжураць людзі ў цывільным

Каля штаба Віталя Рымашэўскага з раніцы стаіць мікрааўтобус Фальксваген сіняга колеру, пра гэта Еўрарадыё паведаміла рэгіянальны каардынатар штаба Ірына Губская.

"Калі мы выходзілі, каля Фальксвагена знаходзілася 6 людзей у цывільным, усё ў чорным у шапачках. На ўвесь двор разносілася лаянка. Відаць у іх нешта з машынай здарылася. Яны размаўлялі між сабой, але было бачна, што іх увага накіраваная ў бок штаба БХД".

Цікава, што сёння з раніцы такі самы мікрааўтобус дзяжурыць ля ўвахода ў сядзібу БНФ. Абодва бусы абсалютна падобныя, нумары алрозніваюцца на адну лічбу. Нагадаем, ўчора ўвечары паведамлялася, што такі ж бус быў на месцы знікнення Змітра Дашкевіча.

***

Сім-карты актывістаў апазіцыі могуць аказацца “ў адключцы”

"Праблемы" з тэлефонамі, якія ўзніклі ўчора ў асобных прадстаўнікоў апазіцыі, сёння могуць выявіцца ў большым маштабе.

Нагадаем, увечары ў суботу былі адключаныя ўваходзячыя тэлефанаванні на офісны тэлефон партыі "Справядлівы свет", а таксама мабільныя тэлефоны некаторых партыйных актывістаў.

Ананімныя крыніцы паведамляюць, што сёння чакаецца больш масавае адключэнне Сим-карт кіраўнікоў штабаў альтэрнатыўных кандыдатаў, лідараў арганізацый, якія рыхтуюцца да ўдзелу ў пратэстнай акцыі на Плошчы.

Сьпіс затрыманых
Большасьць адпускаюць пасьля кароткіх прафіляктычных гутарак.

Затрыманыя:

Лазарэнка Валянцін, Коўтун Аляксей (Берасьце), зьнятыя зь цягніка Берасьце-Менск, знаходзяцца ў Бярозаўскім РАУС.

Сяргей Шахноўскі (Наваполацак) — выпушчаны праз гадзіну.

Мікола Чабатароў (Наваполацак) — знаходзіцца ў пастарунку.

Багуслаў Мацук (Мёры) — затрыманы разам з чатырма сябрамі пра выезьдзе з гораду.

Павал Батуеў (Салігорск) — заблякаваны супрацоўнікамі ў цывільным у кватэры Батуева.

Іван Шыла (Салігорск) — заблякаваны супрацоўнікамі ў цывільным у кватэры Батуева.

Зьміцер Дашкевіч (лідэр Маладога Фронту) — імаверна, перабывае ў Фрунзенскім РУУСе Менску.

Юльян Місюкевіч (МФ) — выпушчаны пасьля праверкі пашпартных зьвестак.

Зьміцер Ясевіч (МФ) — выпушчаны праз паўгадзіны.

Дзьмітры Іваноў (журналіст, Расея) — выпушчаны.

Максім Пятровіч (журналіст, Расея) — выпушчаны.

Кастусь Жукоўскі — выпусьцілі праз гадзіну.

Вераніка Велігор (Горадня) — выпушчаная праз паўгадзіны.

Максім Чарняк (Бабруйск) — папярэджаны аб адказнасьці за ўдзел у мітынгу.

Іван Бедка (Слонім) — папярэджаны аб адказнасьці за ўдзел у мітынгу.

Юры Клімовіч (Гомель, давераная асоба Рымашэўскага) — складзены пратакол аб дробным хуліганстве, знаходзіцца ў сьледчым ізалятары, суд прызначаны на 20 сьнежня (нецэнзурная лаянка?).

Юрый Захаранка (Гомель) — затрыманы 19 сьнежня раніцай.

Міхал Пашкевіч (Менск, давераная асоба Някляева) — тэлефон недаступны ад раніцы, мусіў ехаць на таксі на плянёрку і зьнік.

Мікола Парчынскі (Наваполацак) — затрыманы 19 сьнежня на вакзале.

Шукалі на кватэрах:

Тацяну Шапуцьку (МФ),

Анатоля Міхнаўца (БХД),

Паліну Дзякаву (ЭўраБеларусь), патрабавалі падпісаць пракурорскае папярэджаньне,

Зьмітра Хведарука (МФ),

Міколу Дземідзенку (МФ),

Кацярыны Людвіг (МФ),

Аляксандра Сергіенку (ГП),

Ігара Сімбірова (ГП),

Уладзімера Кумца (ГП),

Вячаслава Сіўчыка.

Ранейшыя затрыманьні:

Алесь Пушкін (Крупкі), 9 сьнежня — 13 ночаў арышту

Кірыла Семянчук (Горадня), 18 сьнежня — 6 ночаў арышту

Просмотров: 856 | Добавил: panamarou

Погода Беларусь

 
Поиск

Календарь
«  Декабрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Архив записей
 
Друзья сайта

 


Copyright MyCorp © 2024