16 кастрычніка ў
Беларусі і за мяжой прайшлі акцыі
салідарнасьці, мэта якіх – звярнуць
увагу на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. У сваю чаргу, фонд "Адчыненая
Беларусь” арганізаваў акцыю салідарнасьці пад Беларускай амбасадай ў Варшаве. Арганізатары
акцыі раздавалі мінакам польскую версію
кнігі Алега Алкаева "Растрэльная каманда”, выдую фондам у 2009 годзе. Таксамі
прадставілі прэсе, нядаўна выданную,
ангельскую версію "Shooters Team”. Польская
паліцыя, выкліканая беларускай амбасадай, не замінала ладзіць акцыю. Наадварот,
ахвотна атрымалі ў падарунак кнігі і
пажадалі посьпехаў. Пікет асьвятлялі Belsat і два польскіх тэлевізыйных каналы: TVN24
і PolsatNews.
Дзень беларускай салідарнасці адзначаецца
на працягу пяці гадоў 16-га дня кожнага
месяца. Дзень салідарнасьці – гэта дзень памяці зьніклых Юрыя Захаранкі,
Анатоля Красоўскага, Віктара Ганчара, Дзьмітрыя Завадскага, а таксама знак салідарнасці
з апазіцыянерамі, якія адбываюць сёння ў Беларусі тэрмін абмежавання волі. Ідэя
праводзіць Дні салідарнасці нарадзілася пасля таго, як 16 верасня 2005 года, ва
ўгодкі знікнення віцэ-спікера Вярхоўнага Савета 13 склікання Віктара Ганчара і
бізнэсмэна, грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага, міліцыя разагнала акцыю ў
памяць зніклых і адабрала ў яе ўдзельнікаў партрэты зніклых палітыкаў (людзі
трымалі ў руках таксама партрэты выкрадзеных у Беларусі экс-міністра ўнутраных
справаў Юрыя Захаранкі і журналіста Зміцера Завадскага) і нацыянальныя сцягі.
Паглядзець
рэпартаж Belsat можна тут:
|