Гость | Группа "Гости" | RSS

 

Главная Мой профиль Выход

 
 Першая беларуская палітычная сацыяльная сетка
 
 

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 941

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Главная » 2011 » Февраль » 3 » “Калі ты камусьці пра гэта скажаш, табе падкінуць наркотыкі. Сядзеш на 10 гадоў у турму.”
17:42
“Калі ты камусьці пра гэта скажаш, табе падкінуць наркотыкі. Сядзеш на 10 гадоў у турму.”

Семянчук Кірыл Аляксандравіч, жыхар аргагарадку Азёры (Гарадзенскі раён),
актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі (з 2008 года), удзельнік парламенцкіх
і мясцовых выбараў, на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах быў сябрам ініцыятыўнай
групы  Яраслава Раманчука. Мае жонку і
дачку. Пасьля рэпрэсій з боку гарадзенскага КДБ і шматлікіх пагрозаў зьехаў у
Польшчу і папрасіў палітычны прытулак.

 Кірыла, Ты, звычайны местачковы будаўнік, далучыўся да дэмакратычнага
руху?  Дзеля чаго?

 Я працаваў у Гародні, не ведаў нават
якія ёсьць у Беларусі партыі, чуў толькі пра БНФ. Пазьней даведаўся, што ў
Гародні ёсьць офіс Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Прыйшоў і далучыўся. Далучыўся,
таму што ўсё абрыдла, бачыш адну хлусьню па БТ, АНТ і тд., а на справе ўсё
зусім інакш. 

 Чым ты, як сябра АГП, займаўся? 

 А чым яшчэ можа займацца звычайны
шэраговы актывіст?! Пасьля працы прыходзіў на офіс,  браў улёткі, 
газэты, налепкі. Потым ехаў дамоў 
у Азёры і там іх распаўсюджваў. Як не дзіўна, рабіў я гэта з вялікім
задавальеньем. Не перашкаджала мне і тое, што я працаваў да 18.00, пасьля чаго
гатовы быў распаўсюджваць газэты да апошняга асобніка. З задавальненьнем таму,
што людзі дзякавалі, падыходзілі і казалі ‘Дзякую табе Кірыла, добра што ў
нашай вёсцы ты ёсьць, бо ніхто не прынясе нармальнай сьвежай праўдзівай
інфармацыі, толькі хлусьня афіцыёзная.’ Надыйшлі прэзідэнцкія выбары і пачалася
чорная лінія ў маім жыцьці...

 Што з табой здарылася падчас прэзыдэнцкіх выбараў?

 Падчас прэзыдэнцкіх выбараў
атрымалася так што, подпісы я зьбіраў за Яраслава Раманчука, а агітаваў за
Ўладзіміра Някляева. 12 сьнежня я вырашыў выйсьці на плошчу ў Азёраў і
правесьці акцыю ў падтрымку Някляева. Як толькі я пачаў раздаваць ўлёткі, да
мяне падбеглі ‘людзі ў чорным’. Спачатку пачалі мяне абражаць і забіраць
улёткі, а потым біць.

Няўжо ў белы дзень, на плошчы мястэчка з насельніцтвам ў 5 тыс. чалавек,
нікога не знайшлося, каб табе дапамагчы?

 Знайшліся, падбеглі жанчыны. Яны
пачалі крычаць  і тыя зьніклі. Мяне
паднялі, я пачаў выклікаць міліцыю, а людзі мне сказалі ‘не выклікай міліцыю,
яны прыехалі на міліцэйскай машыне.’ Мне ўсё стала зразумела.

 Ты нават не падаў заяву ў міліцыю?

 Падаў, толькі яе адхілілі. Сказалі,
што няма каго шукаць і ніхто гэтага ўвогуле не бачыў.

 Пасьля таго як цябе зьбілі, ты не спыніў сваю грамадскую дзейнасьць?
Арганізоўваў акцыі далей?

 Не, гэта мяне не спыніла. Наступнай
значнай для мяне падзеяй была акцыя ‘студэнт не хадзі на датэрміновае
галасаваньне’ ў Гародні каля Ўніверсітэту сельскай гаспадаркі, каторую я
арганізаваў з паплечнікам Алегам Калінковым 13 сьнежня. Нас затрымалі
суспрацоўнікі міліцыі, завезьлі ў раён ‘дзевятоўкі’. Перапісалі пашпартныя
дадзеныя, сфатаграфавалі наш плякат выпусьцілі. Каля будынку міліцыі нас
сфатаграфаваў невядомы нам чалавек і наш фатаздымак патрапіў на сайт кампаіі
‘Гавары праўду’. 17 сьнежня я зьбіраўся ехаць у Мінск, каб патрапіць на плошчу.

У гэты ж дзень, на вакзале ў Гародні, мяне затрымалі супрацоўнікі міліцыі і
завезьлі ў пастарунак на тую ж самую ‘дзевятоўку’. Мяне абшукалі з галавы да
ног. Падчас допыту адзін з міліцыянтаў сказаў: ‘навошта  ты  нас
так падстаўляеш, фатаздымкі робіце пад міліцыяй, на сайты апазіцыйныя выстаўляеш.
Мы ж табе нічога не зрабілі, а ты ўжо з намі адносіны сапсаваў’. Склалі адміністрацыйны
пратакол, узгадалі несанкцыянаваную акцыю ‘студэнт не хадзі на датэрміновае
галасаваньне’, каторую мы правялі 13 снежня. Пратакол я падпісаў ‘з пратаколам
не згодзен’, пасьля чаго мяне завезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня (на
вул.Гая). У ноч з 19 на 20 сьнежня да мяне прыйшлі супрацоўнікі КДБ.

 Як адбываўся допыт?

 Пытаньні былі кшталту: ‘Твае ‘сябры’
зьбілі амап на плошчы, пабілі шкло будынку
 Дому Ураду. Ты
разумееш навошта мы прыйшлі? Адчуваеш усю сур’ёзнасьць сітуацыі? З кім
зьбіраўся ехаць у Мінск? Як ты мог ехаць у Мінск бяз грошаў, у цябе ў кішэні 15
тыс.бел.руб. Хто Вас фінансуе?’. Але гэта быў толькі пачатак. Маю ўвагу
прыцягнулі валёнкі, каторыя стаялі каля сьцяны. КДБшнік сказаў: ‘Выбірай, якім
валёнкам цябе будзем біць з пяском ці жвіром, а можа з друзам хочаш?’. Мяне
білі валёнкам, але я нічога не казаў. Вось так мяне дапытвалі тры ў тую ноч. Яны
гулялі добрых і благіх ‘паліцэйскіх’. У выніку, 20 сьнежня, мяне завезьлі ў
герадзенскае КДБ на вуліцу Тэльмана. Там прайшоў допыт, пад час каторага мне
паказалі выступ па БТ Яраслава Раманчука. Маўлялі: ‘глядзі, што твой лідэр
кажа. Ты павінен такое ж інтэрв’ю даць’. Я пагадзіўся. Прыехала БТ і я даў
інтэрв’ю з крытыкай у адрас апазіцыі.

 Што цябе падштурхнула на гэты крок? Ноч трымаўся а з раніцы здаўся?

 Пагадзіўся, таму што пагражалі. Ў
ізалятары КДБшнікі мне сказалі, калі ты адмовішся гаварыць, мы падашлем
‘прыдурка’ да тваёй жонкі, каб той яе згвалціў. Потым пачалі мяне вербаваць. У
той момант я ўзгадаў 37-ы год, сталінскія рэпрэсіі. Пад дыктоўку супрацоўніка,
я напісаў заяву аб супрацоўніцтве на імя кіраўніка гарадзенскага КДБ. Мяне жорстка
папярэдзілі: ‘Калі ты  камусьці пра гэта
скажаш, табе падкінуць наркотыкі. Сядзеш на 10 гадоў у турму.’ Мне далі
заданьне – здабываць інфармацыю пра ўсе дзеяньні гарадзенскага АГП, пра
спонсараў і т.д. Пасьля гэтага мяне выпусьцілі. Мяне звольнілі з працы. Мне
нічога не заставалася як з’ехаць у Польшчу.

 Як табе ўдалося зьехаць?

 Партыя мне дапамагла зь візай. Мой
паплечнік Алег.К даў мне 100 даляраў,  давёз мяне да мяжы ‘Брузгі’, далей стопам. Вось
так я прыехаў у Варшаву.

 Якія цяпер пляны на будучыню? У Беларусі засталіся жонка з
дачкой, не баішся за іх?

 Сям’я тут не прычым. Гэта я
займаўся  як кажуць ‘палітыкай’. Вядома,
што з часам я іх забяру да сябе. Зараз я папрасіў палітычны прытулак, а пазьней
будзе бачна.

Просмотров: 5518 | Добавил: panamarou

Погода Беларусь

 
Поиск

Календарь
«  Февраль 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28

Архив записей
 
Друзья сайта

 


Copyright MyCorp © 2019