Адзін з арганізатараў <Чарнобыльскага шляху - 2010> , сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, атрымаў адказ Мінгарвыканкаму на заяўку аб правядзенні жалобнага шэсця, паведаміла прэс-служба БХД. У заяўцы, перададзенай у Мінгарвыканкам, маршрутам жалобнага шэсця быў пазначаны праспект Незалежнасці, па якім планавалася прайсці да Кастрычніцкай плошчы сталіцы, каб правесці там мітынг. Аднак гарадскія ўлады дазволілі сабрацца ў 18.00 на пляцоўцы каля будынка Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі і прайсці да парка Дружбы народаў.
Аргкамітэт па правядзенні шэсця вырашыў пасля збору ля Акадэміі навук прайсці хросным ходам да Чарнобыльскай капліцы, дзе памаліцца і ўскласці кветкі. Мітынг у парку Дружбы народаў праводзіцца не будзе. http://nn.by/?c=ar&i=37546
|