Гость | Группа "Гости" | RSS

 

Главная Мой профиль Выход

 
 Першая беларуская палітычная сацыяльная сетка
 
 

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 942

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Главная » 2010 » Сентябрь » 8 » НТВ паказала фільм пра асабістае жыццё Лукашэнкі і знікненні людзей
17:46
НТВ паказала фільм пра асабістае жыццё Лукашэнкі і знікненні людзей

http://nn.by/?c=ar&i=40588

Стужку «Хросны бацька» ў Беларусі перакрылі.

На расійскім канале НТВ напярэдадні саміта ў Казахстане кіраўнікоў дзяржаў Расеі, Беларусі і Казахстана паказалі дакументальны фільм, поўны знішчальнай крытыкі прэзідэнта Лукашэнкі. Фільм назвалі «Хросны бацька».

 

Фільму папярэднічалі тытры пра тое, што кіно павінна было выйсці яшчэ год таму, але спецслужбы Беларусі тады сканфіскавалі касеты.

 

Але, маўляў, цяпер нейкія бадзёрыя людзі вырвалі касеты з лап КДБ і перадалі журналістам. Далей пачалося выкрыццё Лукашэнкі.

 

У фільме беларускі лідэр паказаны як жорсткі, беспрынцыповы, ілжывы чалавек. Было расказана гісторыя пра тое, як ён забраў сына і выгнаў сваю «каханку Ірыну Абельскую». Слова «каханка» было наўпрост сказана ў эфіры тэлеканала, таксама паказалі маці Ірыны.

 

Кадры з малодшым сынам Мікалаем былі падабраны з тым, каб прадэманстраваць неадэкватнасць беларускага лідэра. Тэзіс пра неадэкватнасць таксама прагучаў у эфіры.

 

НТВ сабрала ўсе праўдзівыя цытаты Лукашэнкі: і пра Скарыну ў Піцеры, і пра вершы Быкава, і пра Гітлера, які «з'яднаў нацыю».

 

НТВ падняла таксама ўсе гісторыі аб зніклых людзях. Аўтары фільма не намякалі, а адкрыта вінавацілі кіраўніка Беларусі ў гэтых знікненнях і выкраданнях. Падрабязна расказалі пра тое, як прыніжаецца і знішчаецца апазіцыя ў Беларусі.

 

Аўтары распавялі пра тое, колькі Расея заплаціла за рэжым у Беларусі, пра затрачаныя на падтрымку Лукашэнкі 55 мільярдаў даляраў.

 

Пры гэтым яго малявалі здраднікам, які хоча цяпер гэтакжа падмануць Еўропу. У інтэрв’ю НТВ вядомы пракрамлёўскі палітык Канстанцін Затулін загаварыў пра тое, што падобная палітыка Лукашэнкі абавязкова прывядзе да рэвалюцыі ў краіне і знішчэння цяперашняй кіруючай эліты.

 



Просмотров: 1064 | Добавил: panamarou

Погода Беларусь

 
Поиск

Календарь
«  Сентябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Архив записей
 
Друзья сайта

 


Copyright MyCorp © 2024