31/01/2011 - http://ruslan-shoshyn.blogspot.com/2011/01/31.html
Автор: Руслан Шошын
Сёньня, 31
студзеня, адбылося паседжаньне міністраў замежных спраў ЕС, на каторым
прымалася вельмі важнае рашэньне - ці ўвадзіць эканамічныя санкцыі супраць
беларускага ўзурпатара ці не. Нажаль, сёняшні дзень увайшоў у гісторыю Беларусі
як трыўмф Лукашэнкі. Перамаглі лаббісты.
Еўропа ўстрымалася ад
эканамічных санкцыяў. Аргументацыя такога рашэньня простая – калі мы забаронім
ўвоз нафтапрадуктаў, яны паедуць пад расейскімі дакумэнтамі. Міністры даручылі
Еўракамісіі назіраць за сітуацыяй ў Беларусі і 'папярэдзілі', што могуць
вярнуцца да пытаньня эканамічных санкцый ў выпадку ўзмацненьня рэпрэсій у
краіне. Куды ж мацней!? Няўжо гэтага мала!? Напэўна, кожны беларус задась сабе
такое пытаньне, пачуўшы пра вынікі паседжаньня міністраў замежных спраў ЕС.
Менавіта ў Варшаве
31 студзеня (панядзелак) а 15.00 пад будынкам Міністэрства Замежных Спраў
Польшчы сабралася 30 неабыякавых беларусаў каб нагадаць аб'яднанай Еўропе пра
беларускія рэаліі: зфальсіфікаваныя выбары, палітвязьні, тысячы пабітых і
зьняважанных людзей, зьніклых палітыкаў... і пра ўсё тое, пра што доўгія гады
замоўчвае беларуская ўлада. На пікеце з прамовамі выступілі Франак Вячорка, Сяргей Панамароў, Руслан Шошын і
іншыя ўдзельнікі. Акцыю арганізавала Фундацыя Адкрытая Беларусь (openbelarus-pl.ucoz.ru).
Толькі эканамічныя і візавыя санкцыі (са сьпісам не
ў 158 чалавек, а 10 000) прымусілі б беларускага дыктатара паважаць правы так
званай 'меньшасьці'… Застаецца толькі падзякаваць Польшчы і Швецыі за іх
цьвярозую пазіцыю, а тым хто гэтую пазіцыю не падтрымаў, падзякуюць
палітвязьні…
|