Сёньня, 19.12.2010, роўна месяц пасьля беларускіх выбараў, сотні затрыманых, пабітых, зьняволеных. Па ўсёй Эўропе прайшлі акцыі салідарнасьці зь вязьнямі сумленьня. Аднак у Польшчы адбыліся адразу тры акцыі, дзьве ў Варшаве (каля мэтро ‘centrum’ і пад амбасадаў) і марш свабоды ў Кракаве. Якраз пад амбасадай адбыўся гістарычны момант: Акцыя салідарнасьці доўжылася цэлых сем гадзінаў. Пачалася а 12.00, скончылася а 19.00. Каля дваццаці чалавекаў, пераважна студэнты, на працягу сямі гадзінаў патрабавалі тэрміновага вызваленьня ўсіх палітвязьняў і правядзеньне новых выбараў. Перыядычна людзі адыходзілі але на іх мейсца прыходзілі іншыя. Не абыйшлося і без правакацыяў з боку амбасады. А 15.00, згодна з графікам, амбасада павінна выдаваць пашпарты польскім грамадзянам, але гэтага не зрабіла. Абураныя палякі патрабавалі ў працаўнікоў амбасады выдаць пашпарты, але тыя тлумачылі ‘Пакуль не скончыцца вось гэта мерапрыемства, амбасада не мае права працаваць і ўпускаць людзей’. Дайшло да таго, што людзі падыходзілі да ўдзельнікаў акцыі і прасілі каб тыя разышліся, але ў асноўным выказвалі словы падтрымкі. Цікава, каб па ўсёй Эўропе беларускія амбасады не выдавалі пашпарты? Працаўнікі амбасады не маглі спакойна выехаць, не таму што мітынгуючыя перашкаджалі, а таму што нечага асьцерагаліся. Баяліся нават выходзіць, а калі выходзілі, некалькі разоў азіраліся. Склалася ўражаньне, што яны, працаўнікі амбасады, у нечым вінаватыя. У чым? Можа ў прэзыдэнцкіх выбарах? На акцыю таксама прыйшлі людзі, каторыя праводзілі экзіт-пол пад амбасадай. Падтрымаць Беларусь прыйшли грамадзяне Польшчы, Украіны і нават Узбекістану. Амаль што кожны ўдзельнік акцыі выказаў сваё патрабаваланьне да беларускай ўлады, сьпявалі песьні, чыталі беларускія вершы. На прыканцы акцыі прагучаў ‘магутны Божа’. Падзею асьвятляла польскае тэлебачаньне TVN24, а таксама Белсат. Наступная акцыя салідарнасьці ў Варшаве адбудзецца 21 студзеня ў дзень інаўгурацыі А.Г. Лукашэнкі.
|