Гость | Группа "Гости" | RSS

 

Главная Мой профиль Выход

 
 Першая беларуская палітычная сацыяльная сетка
 
 

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 942

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Главная » 2010 » Сентябрь » 11 » Сяргей Панамароў: Рыхтуем ‘падарункі’ для перадвыбарчай кампаніі Лукашэнкі.
15:55
Сяргей Панамароў: Рыхтуем ‘падарункі’ для перадвыбарчай кампаніі Лукашэнкі.

11.09ю2010, Варшава

Як Вас прыняла Польшча? 

Панамароў: На польскі прыём я не крыўдую. Восьмага жніўня ў Варшаве мяне сустрэлі хлопцы з незалежнай арганізацыі, каторыя дапамаглі мне даехаць да міграціёна-памежнай службы, дзе я склаў дакуманты на палітычны прытулак. Пазьней мяне накіравалі ў цэнтр імігрантаў, які знаходзіцца ў лесе (25 км ад Варшавы).


 

Як выглядае гэты цэнтр? 

Панамароў: Там абсалютна нармалёвыя ўмовы. Кормяць тры разы на дзень, ежы хапае здароваму мужчыне, а калі не працуе то ўвогуле за шмат. Асабліва ўразіла прырода, мы знаходзімся ў лесе, вельмі чыстае і здаровая атмасфэра. Памяшканьні вельмі добра адрамантаваныя, адным словам ўмовы экстра. Адміністрацыя, працоўны персанал і ахова цэнтру ставяцца да нас добра. Асноўная частка лагеру - людзі каўказкіх нацыянальнасьцяў. Таксама шмат з Афрыкі, Ірану, Аўганістану. Сярод іх таксама знаходзяцца палітычныя ўцекачы, але асноўная частка прыязджае на працу. З 70 чалавекаў беларусаў усяго трое ў тым ліку і Я. Адзін ,дэпартаваны з Нідэрляндаў, зцьвярджае што ён палітычны ўцякач, другі – „маладафронтавец”.

Што Вас прымусіла зьехаць?

Панамароў: Заставацца на Радзіме я не мог. За апошнія чатыры гады гэта дзевятая крымінальная справа. Апошнія восем мы з жонкай перамаглі самі, жонка юрыст і я трошкі права ведаю, але зараз мяне канкрэтна хацелі пасадзіць згодна з артыкулам 369 кк РБ. Яны сабралі 47 маіх бюлетэняў пачынаючы за 2006, 2007, 2008, 2009 год. Пяць прадстаўнікоў улады пачынаўчы з кіраўніка раёна (Бойка), судзьдзя (Гасцеева), два міліцыянеры і былі дэпутат напісалі калектыўную заяву ў адпаведныя органы і лічуць некаторыя мае артыкулы абражальнымі. Эксперт-лінгвіст адабраў сем артыкулаў з прыкметамі абрызы ў адрас прадстаўнікоў улады. Гэтай справай займаецца не клецкая пракуратура а пракуратура Менскай вобласьці. Заяву ‘абражаных’мне ніхто не паказаў. Мяне і раней папярэджвалі мае знаёмыя з МУС што за маю асобу ўзяліся прадстаўнікі сумнавядомага ведамства КДБ і над маёй галавой павісла небясьпека.
Да іх ў рукі трапляць нельга і я гэта добра ведаў. Мае сябры, а ў першую чаргу жонка, хацелі ўратаваць маё жыцьцё і параілі зьехаць. Мае блізкія не хацелі каб я вярнуўся дамоў інвалідам. Мой сайт і бюлетэнь вельмі даставалі адміністрацыю г.Клецака. Яны прымянялі шмат спосабаў мяне заціснуць і ў канцы яны дабіліся таго што я пакінуў краіну. Але перамаглі яны толькі ў адным, бюлетэнь мы ўжо не выпускаем, застаўся сайт.

Ці засталіся паплечнікі, каторыя падоўжаць Вашу справу?

Панамароў: Ў мяне ёсьць людзі ў Салігорску, Нясьвіжы і ў Клецаку, каторыя будуць мне перадаваць інфармацыю сюды, ў Польшчу, а я далей буду весьці сайт. Што датычыцца майго бюлетэня, то ні чыноўнікі ні людзі яго не забываюць. Жонка піша што па Клецаку пайшла чутка нібы Я прыехаў і ў кансьпірацыі друкую бюлетэнь. Гэта яшчэ раз падцьвердзіла тое, што мая праца не забытая. Бо людзям ‘Бойкі Клецак’ быў патрэбны, яны хочуць атрымоўваць праўдзівую інфармацыю, нажаль яны засталіся без яе.

Якая была рэакцыя міліцыі на Ваш ад’езд?

Панамароў: Да мяне дамоў прыходзіў участковы, ён не паверыў што я выехаў і падоўжыў пошукі. Міліцыянеры шукалі мяне ў Нясьвіжы, думалі што мяне схавалі мае нясьвіжскія сябры з КХП БНФ. Таму рэакцыі афіцыйнай яшчэ не было.

Ў папярэдніх Вашых інтэрв’ю было сказана пра Ваш цесны кантакт і агульныя тэмы са спадаром Алегам Алкаевам, аўтарам кнігі ‘Растрэльная каманда’. Якія гэта тэмы?

Панамароў: Алегу Алкаеву я ўдзячны за 1997 год, калі супраць мяне была сфабрыкаваная крымінальная справа і я сядзеў на ‘валадарцы’.Тады Алег Леанідавіч ўратаваў мне жыцьцё. Мяне па начах вазілі на дапросы, зьбівалі. Мая жонка асабіста прыехала да Алкаева з просьбай аб дапамозе, пасьля чаго ён патэлефанаваў і патрабаваў каб мяне знайшлі. Пасьля кашмар скончыўся. Алег Алкаеў увогуле шмат каму дапамог, дзякуючы яму зьмяніўся гэты дзікі рэжым ў турме, было 8 кг перадачы, а дазволілі 30кг і гэта толькі дробязь з усяго што ён рабіў. Пазьней я прачытаў кнігу ‘Растрэльная каманда’. Кожнае слова ў кнізе – праўда. Я сам гэта адчуў на сабе. Па прыезду ў Польшчу, я зразумеў што гэты чалавек прыкладае на шмат больш намаганьняў у барацьбе з рэжымам чым лідэры нашай апазіцыі. Валодае фантастычнай колькасьцю інфармацыі і гэтай інфармацыі баіцца не толькі ўлада але і апазіцыйныя лідэры. Алкаеў пазнаёміў мяне з фундацыяй ‘Адчыненая Беларусь’, там я зараз і працую. Фундацыя выдала польскую версію кнігі ‘Растрэльная каманда’, праз пару дзён сьвет ўбачыць ангэльская версія кнігі. Вось нашая агульная тэма. 

А якую функцыю выконваеце Вы на фундацыі?

Панамароў: Я займаюся сайтам. Яшчэ ў дадатак афармленьнем кнігі, так як я былы мастак-дызайнер. Хутка буде перавыдавацца кніга Паўла Шэремета і Сьвятланы Калінкінай ‘Выпадковы прэзыдэнт’. І ўсё гэта Мы плянуем зрабіць да выбараў. Гэта будзе ‘падарунак’ беларускаму прэзыдэнту да яго перадвыбарчай кампаніі. За апошнія дні фундацыю наведалі палітык Аляксандр Казулін, журналіст Міхал Падаляк. Да мяне прыжджалі Аляксандр Мілінкевіч з жонкай Інай. Сёньня іду на сустрэчу з Пазьняком. Так што працы хапае. 

Чым думаеце займацца пасьля атрыманьня палітычнага прытулку? 

Думаю працягваць працу ў фундацыі, змагацца з дыктатурай, з рэжымам. Пазьней, калі атрымаю палітычны прытулак, а я яго атрымаю, перавязу сям’ю ў дэмакратычную краіну – Польшчу.

Размаўляў: Руслан Шошын

Просмотров: 2360 | Добавил: panamarou

Погода Беларусь

 
Поиск

Календарь
«  Сентябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Архив записей
 
Друзья сайта

 


Copyright MyCorp © 2024