Гость | Группа "Гости" | RSS

 

Главная Мой профиль Выход

 
 Першая беларуская палітычная сацыяльная сетка
 
 

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 942

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Главная » 2011 » Март » 31 » У Панамарова апісваюць маёмасць
23:15
У Панамарова апісваюць маёмасць
Клецкі актывіст ад жніўня мінулага года чакае палітычнага прытулку ў Польшчы.
31 сакавіка да клецкага актывіста Сяргея Панамарова прыйшлі судовыя выканаўцы, паведаміла «Нашай Ніве» ягоная жонка Святлана Панамарова.

Па яе словах, Гаспадарчы суд аднавіў даўнюю справу ў дачыненні да Панамарова, датычную ягонай прадпрымальніцкай дзейнасці. Ён арандаваў гаспадарчае памяшканне, у якім размясціў сталярны цэх. Калі паміж Панамаровым і клецкімі ўладамі ўспыхнуў канфлікт, памяшканне ў яго адабралі. Больш за тое, паводле рашэння суда, ён павінен выплаціць каля 8 мільёнаў рублёў нібыта за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Акурат з гэтай нагоды сёння і завіталі судовыя выканаўцы да Святланы Панамаровай.

Сам жа Панамароў ад жніўня мінулага году знаходзіцца ў Польшчы, дзе чакае рашэння аб атрыманні палітычнага прытулку. Да ад’езду за мяжу ён займаўся ў Клецку грамадска-палітычнай дзейнасцю: выдаваў бюлетэнь, распаўсюджваў незалежную прэсу, аказваў прававую дапамогу насельніцтву. У дні салідарнасці над домам Панамаровых у цэнтры Клецка традыцыйна з’яўляўся бел-чырвона-белы сцяг.

Просмотров: 3133 | Добавил: panamarou

Погода Беларусь

 
Поиск

Календарь
«  Март 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Архив записей
 
Друзья сайта

 


Copyright MyCorp © 2024