09-09-2010 – «Радыё рацыя» 8 верасня ў Варшаве адбылося шэсце ў гонар
беларускай Перамогі ў бітве пад Воршай, якое арганізавала варшаўская грамада
Беларускай Нацыянальнай Памяці.
Як раней зазначыў старшыня БНП Анатоль Міхнавец,
такія шэсці арганізуюцца з 2006 года, з таго часу, як паўстала сама
арганізацыя. Удзельнікі шэсця прайшлі з цэнтра Варшавы ад помніка французскаму
генералу Дэ Голю да таго месца, дзе загінуў беларускі генерал Булак-Балаховіч.
|