Заўтра, 4 студзеня, экс-міністру ўнутраных спраў Беларусі Юрыю Захаранку споўнілася б 60 гадоў... З генералам Захаранкам Аляксандру Лукашэнку не пашанцавала. Прызначаючы яго міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, ён быў абсалютна ўпэўнены, што прымае аптымальнае кадравае рашэнне. Асабістая справа, якую ён старанна вывучаў, наконт гэтага ніякіх сумненняў не выклікала.